Свольна (рака)

рака ў Беларусі і Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Свольна (рака)
Remove ads

Свольна — рака ў Себежскім раёне Пскоўскай вобласці Расіі і Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дрыса. Даўжыня 99 км.

Хуткія факты Свольна, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Паводле К. Бугі, таго ж паходжання, што і назва літоўскай ракі Svalia[1]. А. Ванагас гідронімы тыпу Svalia звязваў з літоўскімі гідронімамі Svilė, Svyla і выводзіў ад літоўскага svilti «гарэць без полымя, прыгараць; „гарэць“ ад холада»[2]. Далей да індаеўрапейскага *sṷel- «тлець, гарэць»[3]. Значэнне мела быць звязанае з нізкай тэмпературай у рацэ.

На думку В. Жучкевіча, назва ракі Свольна славянская: С-воль-н-а. Пачатковае с прэфіксальнага паходжання, значэнне асновы: воля, вольнае[4].

На думку У. Юрэвіча, назва сведчыць аб тым, што рака вольна нясе свае воды, не маючы перашкод на шляху[5].

Remove ads

Гідраграфія

Выцякае з возера Нячэрыца  (руск.)(Себежскі раён), цячэ па Полацкай нізіне (даўжыня на Беларусі 93 км) па мяжы Расонскага і Верхнядзвінскага раёнаў, сярэдняе і ніжняе цячэнне — ў Верхнядзвінскім раёне, вусце насупраць вёскі Цясты, размешчанай на левым беразе Дрысы. Верхняе і сярэдняе цячэнне ракі праходзіць ў лясістай мясцовасці. Цячэ праз азёры Лісна і Бузянка. Плошча вадазбору 1510 км². У басейне ракі азёры Асвейскае, Белае, Купальнае (Верхнядзвінскі раён), Белае, Жабернае (Расонскі раён), Кабылінскае, Гарбінец, Белянец, Слотца, Малы Тучок, Брэдна, Цялятнае, Гута, Дземя, Плацічнае, Страднае, Селядцова, Тутча, Ізубрыца, Баброўна, Паўночны Шчучынец і інш. Густата рачной сеткі 0,54 км/км².

Даліна пераважна трапецападобная, шырыня ў верхнім і сярэднім цячэнні 0,4—0,6 км, у ніжнім 0,8—1,5 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія вышынёй 10—20 метраў. Пойма перарывістая, лугавая, у паніжэннях забалочаная шырынёй ад 100 да 300 метраў. Рэчышча звілістае, месцамі моцназвілістае, шырыня 18—20 м. Берагі стромкія.

Рака замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у пачатку красавіка. Выкарыстоўваецца ў якасці прыёмніка меліярацыйных сістэм.

Асноўныя прытокі

Справа: Піжаўка, ручай Мошніца, Водзьга. Злева: Лонніца, Ласкагоўка, ручай Лешня, ручай Рудня.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads