Дзераза гадавая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзераза гадавая
Remove ads

Дзераза гадавая[2] (Lycopodium annotinum), або спінулюм гадавы (Spinulum annotinum)  — шматгадовая травяністая вечназялёная споравая расліна сямейства дзеразовых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Дзераза гадавая, відлак, дзераза[3], бабін мур, вілак-дзераза, даршча, селяніка[4][5][6], бронец[3].

Батанічнае апісанне

Thumb
Адрозненні дзеразы гадавой (В) ад дзеразы булавападобнай (А). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Вечназялёная расліна з доўгім паўзучым галінастым сцяблом даўжынёй да 1,5 метра, якое нясе прамастойныя, дыхатамічна разгалінаваныя парасткі вышынёй 10-30 см. Галінкі пакрыты больш рэдка сядзячымі, чым у дзеразы булавападобнай, лісцям[7]. Лісце без валасістага заканчэння, жорсткае, адагнутае ўніз, вузкаланцэтнае[7], размешчана ў 5-8 радоў. Каласкі адзіночныя, шчыльныя, сядзячыя, на аблісцелых верхавінках парасткаў.

Спарафілы круглавата-яйцападобныя, завостраныя, верхавінка іх вызубленая. Спарангіі дыяметрам 1,5-2 мм.

Споры прарастаюць цераз 6-7 гадоў. Полавая спеласць гаметафіта настае праз 12 гадоў.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расце ў яловых, радзей хваёвых і чорнаальховых лясах. Ценелюбівая расліна[7].

У Беларусі сустракаецца паўсюдна, але радзей за іншыя віды дзеразы[7].

Падвіды

Вылучаюць да шасці падвідаў:[8]

  • Lycopodium annotinum ssp. alpestre (Hartm.) A.Löve & D.Löve
  • Lycopodium annotinum ssp. pungens (Bach.Pyl.) Hultén
  • Lycopodium annotinum var. acrifolium Fern.
  • Lycopodium annotinum var. alpestre Hartm.
  • Lycopodium annotinum var. annotinum L.
  • Lycopodium annotinum var. pungens (Bach.Pyl.) Desv.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads