Селігоры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Селіго́ры — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 22 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Полацк, каля вёскі Глыбачка, у басейне ракі Нача.

Хуткія факты Селігоры, Морфаметрыя ...
Remove ads

Назва

Назва возера ад назвы вёскі Селігоры, што была на паўднёвым усходзе ад возера.

У XVI стагоддзі згадваецца як «Силигоръ», ад ранейшага «Сълигора». Далей да балцкага Sēligalā «Селіголь; край селаў»[1].

Так жа сама з «Латыголава» (ад Латыголь < Lat-gal-) утварылася назва «Латыгорава» (назва вёскі[ru] на цвярскім Заволжы, побач з в. Літвінава), у выніку дысіміляцыі двух «-л-».

Апроч латгалаў і селаў, на тэрыторыі цяперашняй Беларусі ёсць тапанімічнае сведчанне і пра земгалаў (земіголь) — былы хутар Змігола (< Зимгола), на паўночным ускрайку буйнога балота пад Шаркаўшчынай.

Remove ads

Водаапісанне

Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 1,58 км. Катлавіна возера круглаватая, крыху выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, пераважна спадзістыя. Ёсць некалькі падоўжаных заліваў. У паўночнай частцы ў возера ўпадае меліярацыйная канава.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads