Сена (Бельгія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сена (Бельгія)
Remove ads

Сена (фр.: Senne, нідэрл.: Zenne) — рака ў Бельгіі. Працягласць 103 км. Упадае ў раку Дэйле недалёка ад Мехелена.

Хуткія факты Сена, Характарыстыка ...

На Сене стаіць бельгійская сталіца Брусель. У межах горада, аднак, рака практычна не бачна: у другой палове XIX стагоддзя яна была, ў асноўным, перакрыта бельгійскімі інжынерамі на чале з Анры Мо.

Доўгі час Сена была вядома як адна з найбольш забруджаных рэк Бельгіі, паколькі сцёкавыя воды Бруселя і наваколляў зліваліся ў яе без праходжання ачысткі. Ачышчальныя збудаванні на Сене былі ўведзены ў эксплуатацыю толькі ў сакавіку 2007 года.

Remove ads

Рака ў культуры

Thumb
Мост праз Сену паблізу Мехелена

Нягледзячы на тое, што рака на тэрыторыі горада на працягу больш за стагоддзе застаецца нябачнай, яна зрабіла культурны ўплыў на жыццё горада. Брусельцы маюць мянушку — зінеке (нідэрл.: Zinneke), якая паходзіць ад бадзяжных сабакаў, якія ў вялікай колькасці жылі на недобраўпарадкаваных берагах ракі. Жыхары называлі раку — Zenne ці памяншальна — Zenneke (Zinneke).

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads