Сенніца (возера)
возера ў Пскоўскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сенніца (руск.: Сенница) — возера ў Невельскім раёне Пскоўскай вобласці Расіі, на мяжы з Беларуссю, у басейне ракі Ловаць. Па паўднёвым беразе возера праходзіць дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй.
Плошча паверхні возера 12,5[3] (9,62[2]) км², плошча вадазбору 129[3] (156[2]) км². Найбольшая глыбіня 3,6[2] м, сярэдняя — 1,53[2] м. Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад.
У возера ўпадаюць рэкі Варонка, Гужа і ручаі. Выцякае рака Сенніца. Каля возера знаходзяцца вёскі Дарахі (Беларусь), Дубакрай, Фралова, Захаркі (Расія).
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-36-1. Выданне 1985 года. Стан мясцовасці на 1983 год. (руск.)
- Фонд водоёмов Псковской области Архівавана 3 лістапада 2021. (руск.)
- Озеро Сенница (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads