Ловаць
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ло́ваць (руск.: Ло́вать) — рака ў Гарадоцкім раёне Беларусі, Пскоўскай і Наўгародскай абласцях Расіі, у басейне ракі Нява.
Remove ads
Назва
Назву ракі Ловаць Мікала тлумачыў з фінскага *Lavatjoki, Фасмер з *Alvatti(joki) ад alve «вывадак». На думку У. Тапарова, тлумачэнне з фінамоўных дыялектаў здаецца лепшым, але некаторая магчымасць тлумачэння з балцкай ці праз яе застаецца. Параўн. лтш. lovys «рэчышча ракі» і да т. п.[1].
Поўны адпаведнік — назва ракі Ловаць на Верхнім Павоччы, пры тамтэйшым густым балцкім гідранімічным фоне. Ёсць літоўская рака Loviai[2].
Назве Ловаць тыпалагічна адпавядае дзесенскі гідронім Вага (на ўсходзе ад Добруша), ад літоўскага vaga «рэчышча; раўчук на засеяным полі для сцёку залішняй вадкасці»[3].
Remove ads
Гідраграфія
Даўжыня 536 км, у межах Беларусі — 47 км. Вадазбор 21,9 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 150 м³/с (169[4] м³/с), на мяжы Беларусі і Расіі каля 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,16 ‰, на Беларусі 0,6 ‰.
Асноўныя прытокі: Сярвайка, Пясчанка, Кунья (справа), Склянка, Насва, Локня, Рэдзья, Палісць (злева). Усяго налічваецца 56 прытокаў[4].
На рацэ: горад Вялікія Лукі (Расія), горад Холм (Расія), вёска Рудня (Беларусь).
Выцякае з возера Ловацец (Пскоўская вобласць), упадае ў возера Ільмень з поўдня. Паводле іншых крыніц, пачынаецца з возера Завесна за 3,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Марчанкі Гарадоцкага раёна. Цячэ ў Беларусі па Гарадоцкім узвышшы, праз азёры Задрач, Мяжа, Сосна, Чарняста і Сясіта, па Валдайскім узвышшы і ў ніжнім цячэнні па Ільменскай нізіне.
Рака Ловаць пры сваім руху ад вытоку на поўдзень у бок ракі Аўсянкі была перахоплена і павернута на поўнач у бок Балтыкі, утварыўшы характэрны каленападобны выгін. Даліна ад вытоку да возера Мяжа невыразная (пойма забалочаная), паміж азёрамі Сосна, Чарняста і Сясіта трапецападобная (пойма роўная, лугавая). Рэчышча да возера Мяжа звілістае, да возера Задрач яго шырыня 3—5 м, ніжэй 5—10 м.
На Ловаці налічваюцца 84 парогі і 79 перакатаў даўжынёй ад 50 да 2000 метраў. Самы вялікі парог — Сяміводскія астравы. Найбольш значныя парогі знаходзяцца паміж горадам Холм і вёскай Старая Пярэса[4].
Суднаходная ў нізоўі на працягу 70 км. У старажытнасці па Ловаці праходзіла частка «шляху з вараг у грэкі».
На тэрыторыі Беларусі да басейна Ловаці таксама належаць азёры Дзедава, Немцава, Ленавец, Турэц, Белае, Карасёва і Падсосна.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads