Сенькаўскі сельсавет (Верхнядзвінскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Се́нькаўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Сенькава.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Асвейскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Сенькава. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Васькавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Асвейскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сенькавічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 10 мая 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Асвейскага сельсавета (4 населеныя пункты: Востраў, Канчаны, Навалакі і Урагава)[1]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Дрысенскага раёна, які 25 снежня 1962 года быў перайменаваны ў Верхнядзвінскі раён. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Савейкаўскага сельсавета, таксама ў склад сельсавета з Красоўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Гаўрыліна, Даманава, Мілеўшчына, Поціна, Прошкі і Сукалі)[2]. У 1971 годзе скасавана вёска Пятроўшчына[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 24 населеныя пункты[4]. У 1987 годзе скасаваны вёскі Валюкі, Перапечкі і Харкава[5]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Асвейскага сельсавета[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Давыдава, Дубрава, Зашчырына, Канчаны, Каралёва, Мотужы, Муквяціца, Нарушова, Савейкі, Сенькава, Урагава, Цеплюкі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads