Сеніца (Славакія)
горад у Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сеніца (славацк.: Senica, ням.: Senitz, венг.: Szenice) — горад у раёне Сеніца Трнаўскага края заходняй Славакіі, размешчаны на рацэ Міява на поўначы Загорскай нізіны побач з Малымі Карпатамі.
Remove ads
Гісторыя
Першыя людзі з’явіліся ў ваколіцах горада яшчэ ў часы палеаліту. У прыгарадзе Сеніцы — Чачове былі знойдзены сляды стаянкі паляўнічых на мамантаў. У Сеніце-Кунаве знойдзена вялікая колькасць працоўнае зброі часоў неаліту. Акрамя таго ў Сеніцы знойдзены сляды кельцкіх і раннеславянскіх паселішчаў.
У XI стагоддзі Сеніца была ўключана ў Галіцкі камітат Венгерскага каралеўства. Упершыню горад згадваецца ў 1256 годзе. З тых часоў належаў розным дваранскім родам. У XVII стагоддзі горад пацярпеў ад турэцкіх войнаў, антыгабсбургскіх паўстанняў, рэфармацыі і контррэфармацыі. У 1746 годзе Сеніца стаў цэнтрам аднаго з раёнаў Нітранскага княства[1].
З 1918 года ў складзе Чэхаславакіі. Тут пачынаюць засноўвацца шматлікія прадпрыемствы, дзякуючы якім Сеніца становіцца прамысловым цэнтрам Паўночнага Загор’я.
Remove ads
Дэмаграфія
Паводле перапісу 2001 года колькасць насельніцтва горада налічвае 21 253 чалавекі. Нацыянальны склад: 96,40 % — славакі, 1,56 % — чэхі, 0,84 % — цыгане і 0,14; — венгры[2].
Рэлігійны склад: 47,28 % — рыма-каталікі, 31,18 % — людзі без прыналежнасці да рэлігіі і 17,03 % — лютэране[2].
Remove ads
Славутасці
- Фарны касцёл
- Лютэранская кірха
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- Municipal Statistics(недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic (25 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2007. Праверана 27 кастрычніка 2014.
- The 2021 Population and Housing Census — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.
- Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr] — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic, 2025. Праверана 24 красавіка 2025.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads