Сеніцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Се́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Сеніца.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Менска. З 26 мая 1935 года ў складзе Менскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Менскім раёне Менскай вобласці. 8 красавіка 1957 года ў склад сельсавета з Падгайскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Каханаўшчына, Лявонцавічы, Падгай, Скарынічы і пасёлак Скарынічы)[1]. 29 верасня 2006 года ў склад Мачулішчанскага пассавета перададзены вёскі Аляксандрава і Мачулішчы[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 10236 чалавек[3], з іх 88,7 % — беларусы, 7,9 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,7 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 22786 чалавек[5].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads