Сера-да-Капівара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сера-да-Капівара — нацыянальны парк у штаце Піяўі на паўночным захадзе Бразіліі, аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[1][2].
Як паказваюць даследаванні археолагаў, у старажытныя часы Сера-да-Капівара была густа заселена, тут была найбуйнейшая ў старажытнай Амерыцы канцэнтрацыя дагістарычных сялянскіх гаспадарак.
У нацыянальным парку знаходзіцца мноства помнікаў дагістарычнага наскальнага жывапісу. Узрост малюнкаў складае болей за 25 тысяч гадоў. Знаходка гэтых малюнкаў абвяргае гіпотэзу позняга засялення кантынента Паўднёвай Амерыкі і прымушае гісторыкаў і антраполагаў па-іншаму глядзець на найстаражытнейшы этап гісторыі краіны. Наскальны жывапіс — аргумент на карысць таго, што на гэтых тэрыторыях былі і іншыя, ранейшыя хвалі міграцыі.
Экалагічны калідор Канфусьёнс-Капівара звязвае нацыянальныя паркі Сера-дас-Канфусьёнс і Сера-да-Капівара[3].
Remove ads
Зноскі
- Pedra Furada | archaeological site, Brazil (англ.). Encyclopedia Britannica. Праверана 19 мая 2020.
- Serras da Capivara e das Confusões serão unidas por corredor ecológico (парт.)(недаступная спасылка). MMA. Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2016. Праверана 12 лютага 2017.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads