Сера-ду-Эспіньясу

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сера-ду-Эспіньясу
Remove ads

Сера-ду-Эспіньясу[1] (парт.: Serra do Espinhaço) — горны хрыбет на ўсходзе Бразільскага пласкагор’я (Бразілія, штаты Баія і Мінас-Жэрайс).

Хуткія факты Сера-ду-Эспіньясу, Краіна ...

Горы працягваюцца ўздоўж правабярэжжа верхняга цячэння ракі Сан-Франсіску на 750 км. Пераважныя вышыні перавышаюць 1000 м, найвышэйшы пункт — гара Сол (2107 м). Грабяні большай часткай згладжаныя, але асобныя выхады кварцытаў утвараюць завостраныя вяршыні. У паўднёвай частцы хрыбта размешчана буйное радовішча жалезных руд (Ітабіра), а таксама радовішчы марганцу, алмазаў, золата і інш. На ўсходніх наветраных схілах растуць вільготныя трапічныя лясы, на захадзе — хмызнякі і рэдкалессі.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads