Сербская гімназія (Баўтцэн)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сербская гімназія, поўная назва Сербская гімназія Будзішын (в.-луж.: Serbski gymnazij, ням.: Sorbisches Gymnasium Bautzen) — назва сярэняй навучальнай установы, якая знаходзіцца ў Германіі ў горадзе Баўтцэн на вуліцы Фрыдрых-Ліст-Штрасэ. Адзіная сярэдняя навучальная ўстанова ў Германіі, у якой выкладанне вядзецца цалкам на верхнялужыцкай мове.


Remove ads
Гісторыя
Сербская гімназія была заснавана 1 верасня 1947 года ў горадзе Баўтцэн. Першапачаткова Сербская гімназія размяшчалась у памяшканні каталіцкага вышэйшага педагагічнага вучылішча, якое было моцна пашкоджана ў час Другой сусветнай вайны. У 1937 годзе пасля закрыцця педагагічнага вучылішча ў будынку размяшчалась Таможная школа. Падчас вайны ў будынку знаходзіўся ваенны шпіталь. З самага пачатку свайго існавання гімназія мела характар інтэрната і прымала на вучэнне навучэнцаў з аддаленых лужыцкіх вёсак. У будынку таксама дзейнічаў Інстытут лужыцкіх настаўнікаў. З 1960 года ў маёнтку Радзібора знаходзіўся філіял Сербскай гімназіі, у якім жыло каля 60 хлопчыкаў.
З 1949 года ў Сербскай гімназіі дзейнічае маладзёжны ансамбль, дзіцячы хор і аркестр.
У 2007—2008 гадах будынак Сербскай гімназіі быў адрамантаваны. З гэтага часу ў будынку дзейнічае пачаковая школа для лужыцкіх дзяцей.
У наш час ў залежнасці ад навыкаў валодання верхнялужыцкай мовай класы падзяляюцца на групы A і B. У класах групы A большасць дысцыплінаў выкладаюцца на верхнялужыцкай мове. Класы групы B прызначаны для дзяцей, якія аднолькава валодаюць німецкай і верхнялужыцкай мовамі. Па выбару вучняў выкладаюцца французская, англійская, чэшская і руская мовы.
Remove ads
Вядомыя выкладчыкі
- Фрыда Метшк, першы дырэктар гімназіі з 1949 па 1955 год;
- Ян Бук — лужыцкі мастак.
- Богна Корэнг — лужыцкая тэлевядучая.
- Мерана Цушцына — лужыцкая пісьменніца і паэтэса.
Вядомыя выпускнікі
- Бена Будар — лужыцкі пісьменнік, паэт і журналіст.
- Станіслаў Ціліх — германскі палітык.
- Любіна Гайдук-Велькавіч — лужыцкая пісьменніца.
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads