Ніжнялужыцкая гімназія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ніжнялужыцкая гімназіяmap
Remove ads

Ніжнялужыцкая гімназія, поўная назва Ніжнялужыцкая гімназія Котбус (н.-луж.: Dolnoserbski gymnazium Chóśebuz, ням.: Niedersorbisches Gymnasium Cottbus) — назва сярэдняй навучальнай установы, якая знаходзіцца ў Германіі ў горадзе Котбус. Адзіная сярэдняя навучальная ўстанова, у якой выкладанне вядзецца на ніжнялужыцкай мове.

Хуткія факты Ніжнялужыцкая гімназія, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Сербская гімназія была заснавана 1 верасня 1947 года ў горадзе Котбус па ініцыятыве лужыцкага грамадскага дзеяча Фрыда Мештка. Першапачаткова мела назву «Serbska wuša šula» (Сербская сярэдняя школа). У першы год навучэння ў гімназіі вучыліся 76 вучняў і выкладалі 8 настаўнікаў. Першы выпуск быў у 1954 годзе. У 1959 годзе на аснове школы была створана Сербская пашыраная сярэдняя школа (Serbska rozšyrjona wuša šula).

У 1974 годзе гімназіі было нададзена імя ніжнялужыцкай пісьменніцы Мар’яны Домашкайц.

У наш час у гімназіі навучаюцца каля 690 вучняў.

Remove ads

Вядомыя супрацоўнікі і выпускнікі

  • Аня Поганчава (нар. у 1970 годзе) — навуковы супрацоўнік Сербалужыцкага інстытута і тэлевядучая праграмы «Łužyca» на ніжнялужыцкай мове.
  • Альфрэд Мешканк — выкладчык фізікі і астраноміі[1], лужыцкі перакладчык.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads