Сергій (Акімаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сергій (Акімаў) (свецкае імя: Віталій Віктаравіч Акімаў; нар. 15 жніўня 1973, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі свяшчэннік, багаслоў. Доктар багаслоўя (2014), дацэнт (2004). Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (спецыяльнасць «Тэалогія», 1995), Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (аспірантура, спецыяльнасць «Тэалогія», 1999), Агульнацаркоўную аспірантуру і дактарантуру імя свв. Кірыла і Мяфодзія (Масква, дактарантура, 2013).
Быў клірыкам у Свята-Духоўным кафедральным саборы, выкладчыкам Мінскай духоўнай семінарыі (з 1999, выкладчык), Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (1999—2004, факультэт тэалогіі, кафедра багаслоўскіх дысцыплін, дацэнт), Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 2004, кафедра біблістыкі і хрысціянскага веравучэння, дацэнт), Мінскай духоўнай акадэміі (з 2011, кафедра біблістыкі і багаслоўя, загадчык кафедры, у 2012—2014 — прарэктар па вучэбнай рабоце, з 2014 — рэктар).
Навуковыя інтарэсы: біблістыка; гісторыя старажытнага Блізкага Усходу; гісторыя ранняга хрысціянства.
Узнагароджаны граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2018) «за працы па адраджэнні памяці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі)»[1].
Remove ads
Зноскі
- Свидетельство № 5-02/169 от 20 декабря 2018 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2022. Праверана 18 лістапада 2020.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads