Сержы Лопес
іспанскі акцёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сержы Лопес-і-Аяц (катал.: Sergi López i Ayats; нар. 22 снежня 1965) — іспанскі акцёр каталонскага паходжання.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 22 снежня 1965 года ў мястэчку Віланова-і-ла-Жэлтру , правінцыя Барселона, Каталонія, Іспанія.
Здымацца ў кіно пачаў у самым пачатку 1990-х гадоў, яго дэбютам у кіно стаў фільм Мануэля Пур’е «Сяброўка Антоніа » (1992). Акцёра заўважылі пасля рамантычнай камедыі Пур’е «Вестэрн » (1997), адзначанай Прызам журы Канскага кінафестывалю.
Лопес працягваў здымацца як у роднай Іспаніі, так і ў Францыі. У 1998 годзе ён сыграў разам з зоркай іспанскага кінематографа Вікторыяй Абрыль у эратычнай драме Мануэля Гомеса Перэйры «Між ног », а ў 1999 годзе зняўся ў любоўнай карціне «Лісабон » з Кармен Маўрай.
Вялікую цікавасць як у Еўропе, так і ў Амерыцы выклікала любоўная драма Фрэдэрыка Фантэйна «Парнаграфічная сувязь » (1999), у якой партнёркай Сержы Лопеса выступала французская зорка Наталі Бай. Крытыкі па абодва бакі Атлантыкі высока ацанілі і сам фільм, і выдатную ігру абаіх акцёраў.
У 2000 годзе на экраны выйшла карціна Дамініка Моля «Гары — сябар, што жадае вам дабра » — псіхалагічны трылер, шчодра прыпраўлены «чорным гумарам». За цудоўнае выкананне галоўнай ролі Лопес быў удастоены прэміі «Сезар» і «Еўрапейскай кінапрэміі», як найлепшы акцёр.
Remove ads
Выбраная фільмаграфія
- «Сяброўка Антоніа » (1992)
- «Вестэрн » (1997)
- «Між ног » (1999)
- «Лісабон » (1999)
- «Парнаграфічная сувязь » (1999)
- «Гары — сябар, што жадае вам дабра » (2000)
- «Лабірынт фаўна» (2006)
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads