Серхіа Перэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Се́рхіа Пе́рэс Мендоза (ісп.: Sergio Pérez Mendoza, ⓘ; нарадзіўся 26 студзеня 1990 года)[3], таксама вядомы як «Чэко» Перэс — мексіканскі аўтагоншчык, пілот Формулы-1.
Remove ads
Кар’ера
Формула-1
Sauber (2011–2012)
Перэс быў членам Акадэміі кіроўцаў Ferrari да 2012 года. Свой першы подыум у Формуле 1 атрымаў у 2012 годзе на Гран-пры Малайзіі у Sauber, што прынесла яму вядомасць і падмацавала спекуляцыі наконт пераходу ў Ferrari ў найбліжэйшай будучыні[4]. Тым не менш, пазней Перэс паведаміў журналістам, што ён планаваў застацца ў Sauber па меншай меры да канца 2012 года[5]. З-за яго маладога ўзросту і высокіх дасягенняў, ён быў празваны "мексіканскім Вундэркіндам".[6]
McLaren (2013)
Перэс перайшоў у McLaren на сезон 2013 года, аднак аўтамабіль быў не ў стане прынесці камандзе хоць адзін подыум. На сезон 2014 года каманда вырашыла замяніць Перэса на дацкага пілота Магнусена, але вельмі позна, што магло пакінуць Перэса без месца ў чэмпіянаце. [7][8]
Force India (2014–2018)
У снежні 2013 года было абвешчана, што Force India падпісала з Перэсам кантракт на 15 мільёнаў еўра.[9].
Racing Point (2019–2020)
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Red Bull (з 2021 года)
На сезон Формулы-1 2021 года падпісаў кантракт з Red Bull Racing[10]. На этапе ў Азербайджане завяваў першую перамогу за новую каманду. У жніўні 2021 года пагадненне было працягнута на сезон 2022 года[11]. Акрамя перамогі ў Баку, за сезон яшчэ чатыры разы падымаўся на подыум і скончыў год чацвёртым у агульным заліку.
У сезоне 2022 года здабыў дзве перамогі (у Манака і Сінгапуры)[12][13]. 31 мая 2022 года кантракт быў працягнуты яшчэ на два сезоны да канца 2024 года[14]. На апошнюю гонку Перэс і Леклер выйшлі з роўнай колькасцю ачкоў. У Абу-Дабі Леклер фінішаваў другім, Серхіа стаў трэцім. Такім чынам і ў чэмпіянаце Перэс заняў трэцяе месца[15].
На гран-пры Саудаўскай Аравіі 2023 года здабыў сваю пятую перамогу ў кар’еры[16].
Remove ads
Асабістае жыццё
Жанаты. Трое дзяцей: Серхіа-малодшы (нар. 2017), Карлота (нар. 2019) і Эміліа (нар. 2022)[17].
Зноскі
- ESPN F1/Force India/Drivers/Sergio Perez(недаступная спасылка). espn.com. ESPN (2 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2015. Праверана 2 February 2014.
- Cary, Tom (25 March 2012). Malaysian Grand Prix 2012: Sergio Pérez states his case for promotion to Ferrari with second-placed finish. The Daily Telegraph. London.
- Perez expects to stay at Sauber. Sky Sports. 28 May 2012. Праверана 1 November 2014.
- ZumMallen, Ryan. Motorsports Monday: Hamilton On Top In Hungary, Spa 24, NASCAR At Indy(недаступная спасылка). autoMedia.com. Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2012. Праверана 23 September 2012.
- Perez to leave McLaren at end of 2013. Formula1.com. Formula One Administration. 13 November 2013. Праверана 16 November 2013.
- McLaren confirm Magnussen and Button for 2014. Formula1.com. Formula One Administration. 14 November 2013. Праверана 16 November 2013.
- Perez joins Hulkenberg at Force India for 2014 F1 season. Autosport.com. Haymarket Publications. 12 December 2013. Праверана 12 December 2013.
- Perez replaces Albon at Red Bull for 2021 F1 season (англ.). motorsport.com (18 снежня 2020). Праверана 7 верасня 2021.
- Red Bull extends Perez's F1 contract to 2022 (англ.). motorsport.com (27 жніўня 2021). Праверана 7 верасня 2021.
- Monaco GP: Perez wins as Ferrari strategy costs Leclerc (англ.). motorsport.com (29 мая 2022). Праверана 31 мая 2022.
- Perez penalised, but keeps Singapore GP win after stewards investigation (англ.). motorsport.com (2 кастрычніка 2022). Праверана 19 сакавіка 2023.
- Perez signs two-year extension to Red Bull F1 contract (англ.). motorsport.com (31 мая 2022). Праверана 31 мая 2022.
- 2022 F1 World Championship points – final drivers’ and constructors’ standings (англ.). motorsport.com (20 лістапада 2022). Праверана 19 сакавіка 2023.
- F1 Saudi Arabian GP: Perez wins as Verstappen recovers to second (англ.). motorsport.com (19 сакавіка 2023). Праверана 19 сакавіка 2023.
- F1 Fans Welcome Baby Emilio as Red Bull Driver Sergio Perez Makes Special Announcement(англ.). essentiallysports.com. 2022-05-16. Праверана 2022-05-17.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads