Серыя партрэтаў у лаўровым вянку
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партрэты ў лаўровым вянку — частка Радзівілаўскай калекцыі сямейных партрэтаў, якія маюць выразныя агульныя рысы і аб’ядноўваюцца мастацтвазнаўцамі ў адзіную серыю.

Апісанне
Для партрэтаў з гэтай серыі характэрны авал з лаўровага вянка, арол, які трымае герб дома Радзівілаў, і скрутак з надпісам. Партрэты ў такім стылі ствараліся ў розны час[1].
Гісторыя

Узорам для стварэння серыі партрэтаў стаў помнік мемарыяльнай пластыкі 1608 года Крыштафу Мікалаю Радзівілу ў Нясвіжскім касцёле Божага цела[2][3].
У нясвіжскім інвентары каля 1778 налічвалася 126 такіх партрэтаў.
Зноскі
- Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 98. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
- Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 94. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
- Высоцкая Н. Ф. 1983. Пластыка — Пластыка Беларусі XII—XVIII стст. Мн., 1983. 232 с.
![]() |
Серыя партрэтаў у лаўровым вянку на Вікісховішчы |
---|
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads