Серыя тарнада на поўдні даліны Місісіпі (2023)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Серыя тарнада на поўдні даліны Місісіпі (2023)
Remove ads

24—27 сакавіка 2023 года на поўдні даліны ракі Місісіпі прайшлася серыя магутных тарнада. На раніцу 26-га чысла пацвердзілася гібель прынамсі 26 чалавек[1].

Thumb
Метэаабстаноўка над поўднем ЗША станам на раніцу 25 сакавіка 2023.

Бедства

Паводле інфармацыі Fox Weather, першы буйны тарнада пачаўся ў Ролінг-Форку і адтуль прасоўваўся на паўночны ўсход праз Сілвер-Сіці[2].

Фіксаваліся штормы з хуткасцю больш за 80 кіламетраў у гадзіну, 113[3], 129[1], а ў штаце Тэхас паведамлялася аб парывах у 160 кіламетраў за гадзіну[4].

Тарнада закранула штаты Алабама, Місісіпі, Тэхас і Тэнэсі (у першых двух за суткі было зарэгістравана па меншай меры 11 паведамленняў аб тарнада[2]), дзе прывяло да праблем з электрычнасцю. Згодна з парталам PowerOutage, у Місісіпі без святла засталіся амаль 12 тысяч абанентаў, у Алабаме — звыш 16 тысяч, а ў Тэнэсі — больш за 28 тысяч. Тэлеканал CNN пісаў, што ад прыроднага бедства больш за ўсё пацярпелі гарады Сілвер-Сіці і Ролінг-Форк[5], у 96 км на паўночны ўсход ад Джэксана[3]. Менавіта падобныя невялікія гарады ў сельскай мясцовасці панеслі вялікую шкоду. Разбурэнні таксама прынеслі праліўныя дажджы, а таксама град памерам з мячык для гольфа, які выпаў у паўднёвых раёнах Місісіпі[6].

Remove ads

Ахвяры

Станам на вечар 25-га чысла лік загінулых дасягнуў 23 чалавек. У акрузе Шаркі некалькі паліцэйскіх патрулёў абвешчаны прапаўшымі без вестак[6]. На раніцу 26 сакавіка пацвердзілася гібель прынамсі 26 чалавек[1].

Апошні раз такія магутныя разбурэнні з-за тарнада адбыліся ў штаце Кентукі ў 2021 годзе. Ахвярамі тады сталі каля 100 чалавек[3].

Наступствы

Кіраўніцтва штата Місісіпі абвясціла надзвычайнае становішча ў акругах Шаркі, Хамфрыс, Кэрал і Манро[7]. У Амары з 8 вечара да 6 раніцы ўведзены каменданцкі час[8].

Губернатар штата Місісіпі Тэйт Рыўз пагаварыў з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў поўную падтрымку федэральнага ўрада. У рэгіён былі накіраваны персанал і рэсурсы экстранага рэагавання для аказання дапамогі ў аднаўленчых работах[1].

Спіс

Больш інфармацыі Магутнасць па шкале EF#, Месца ...
Больш інфармацыі Магутнасць па шкале EF#, Месца ...
Больш інфармацыі Магутнасць па шкале EF#, Месца ...
Больш інфармацыі Магутнасць па шкале EF#, Месца ...
Remove ads

Зноскі

  1. Gov. Reeves issues State of Emergency following deadly storms. WLBT. March 25, 2023. Праверана March 25, 2023.
  2. Ford, Craig (March 25, 2023). Amory issues curfew, boil water notice in tornado aftermath. WTVA. Праверана March 25, 2023.
  3. National Weather Service in Fort Worth, Texas (March 24, 2023). NWS Damage Survey for 03/24/2023 Tornado Event (Report). Iowa Environmental Mesonet. Праверана March 25, 2023.
  4. Will McDuffie. 7 dead in 'destructive' Mississippi tornado, official says. ABC News (24 сакавіка 2023). Праверана March 25, 2023.
  5. Damage Assessment Toolkit. National Oceanic and Atmospheric Administration. Праверана March 25, 2023.
  6. National Weather Service in Memphis, Tennessee (March 25, 2023). NWS Damage Survey for 03/24/23 Tornado Event (Report). Iowa Environmental Mesonet. Праверана March 25, 2023.
  7. Peter Charalambous. 'Leveled': Responders, residents describe horror of Mississippi tornado destruction. ABC News (24 сакавіка 2023). Праверана March 25, 2023.
  8. Helsel, Phil; Chirbas, Kurt; Maline, Elizabeth; Sackur, Leila (March 25, 2023). At least 23 dead after tornadoes tear through Mississippi. NBC News. Праверана March 25, 2023.
  9. National Weather Service in Tallahassee, Florida (March 26, 2023). NWS Damage Survey for 03/25/2023 Tornado Event (Report). Iowa Environmental Mesonet. Праверана March 26, 2023.
  10. Storm Prediction Center 230112's Storm Reports. www.spc.noaa.gov. Праверана 26 March 2023.
  11. Storm Prediction Center 230325's Storm Reports. www.spc.noaa.gov. Праверана 26 March 2023.
  12. National Weather Service in Mobile, Alabama (March 27, 2023). NWS Damage Survey for 03/26/2023 Tornado Event (Report). Iowa Environmental Mesonet. Праверана March 28, 2023.
  13. National Weather Service in Mobile, Alabama (March 27, 2023). NWS Damage Survey for 03/26/2023 Tornado Event Update #1 (Report). Iowa Environmental Mesonet. Праверана March 28, 2023.
  14. National Weather Service in Birmingham, Alabama (March 27, 2023). NWS Damage Survey for Severe Storms on March 24–27, 2023 Update #2 (Report). Iowa Environmental Mesonet. Праверана March 28, 2023.
  15. National Weather Service in Birmingham, Alabama (March 27, 2023). NWS Damage Survey for Severe Storms on March 24–27, 2023 Update #2 (Report). Iowa Environmental Mesonet. Праверана March 28, 2023.
  16. National Weather Service in Peachtree City, Georgia (March 27, 2023). NWS Damage Survey for Severe Storms on March 26–27, 2023 (Report). Iowa Environmental Mesonet. Праверана March 28, 2023.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads