Сесіл Джон Родс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сесіл Джон Родс
Remove ads

Сесіл Джон Родс (англ.: Cecil John Rhodes, 5 ліпеня 1853, Bishop’s Stortford, Хартфардшыр, Англія — 26 сакавіка 1902, Muizenberg (каля Кейптаўна), Капская калонія) — англійскі і паўднёваафрыканскі палітычны дзеяч, бізнесмен, будаўнік уласнай сусветнай імперыі, ініцыятар англійскай каланіяльнай экспансіі ў Паўднёвай Афрыцы.

Хуткія факты Сесіл Джон Родс, 6-ы Прэм'ер-міністр Капскай калоніі ...
Remove ads

Біяграфія

У 1870 прыбыў разам са сваім старэйшым братам у Афрыку, каб стаць фермерам, аднак у 1871 захапіўся «алмазнай ліхаманкай» і заснаваў прадпрыемства па здабычы алмазаў.
У 1873 вярнуўся на радзіму, каб працягнуць адукацыю ў Оксфардскім універсітэце.
У 1881 удзельнічаў у стварэнні алмазнай манаполіі De Beers.
У 1881 быў абраны ў парламент Капскай калоніі.
У 1885 пачаў кампанію па далучэнні да Брытанскай імперыі афрыканскіх зямель на поўнач ад Капскай калоніі.
У 1889 заснаваў Брытанскую паўднёваафрыканскую кампанію.
У 1890 стаў прэм’ер-міністрам Капскай калоніі. Шляхам дыпламатыі і ваеннай сілы вымусіў кіраўніка амандэбеле Лабенгулу перадаць у выглядзе канцэсіі ў 1891 шырокія тэрыторыі, якія сталі брытанскімі калоніямі, названыя яго імем — Паўночная і Паўднёвая Радэзіі. Пазней гэтыя валоданні сталі ядром дзяржаў Замбія (1964) і Радэзія (1965).
У 1895 Родс у прыватным парадку фінансуе няўдалы напад на бурскія рэспублікі Трансвааль (Рэйд Джэймсан) з мэтай аб’яднання Паўднёвай Афрыкі пад брытанскім сцягам.
У 1896, пасля разгрому атрада Джэймсана, Родс вымушаны быў падаць у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Капскай калоніі.
Remove ads

Зноскі

1. Woodhouse C. M. Cecil Rhodes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Cecil John Rhodes // Brockhaus Enzyklopädie

3. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.

4. Národní autority České republiky Праверана 23 мая 2025.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads