Сетунь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Се́тунь (руск.: Сетунь) — рака на захадзе Масквы і ў Маскоўскай вобласці, найбуйнейшы правы прыток ракі Масквы. Агульная даўжыня 38 км (у межах Масквы - каля 20 км). Плошча басейна - 190 км². Выдатак вады 1,33 м³/с. Адметнай асаблівасцю з'яўляецца тое, што рака, у адрозненне ад многіх іншых маскоўскіх рэк, працякае пераважна ў адкрытым рэчышчы і па захаванай даліне.
Вытокам ракі з'яўляецца сажалка каля вёскі Салар'ева Ленінскага раёна Маскоўскай вобласці (хоць існуе таксама версія, што выток размешчаны каля вёскі Румянцава Маскоўскай вобласці). Вусце - рака Масква ніжэй Беражкоўскага моста (раней ла вусця размяшчаўся Красналужскі мост), насупраць Новадзявочага манастыра.
Тэрыторыя, прылеглая да абодвух берагоў ракі ў межах Масквы (ад МКАДа да вусця) ўключана ў створаны ў 2003 годзе прыродны заказнік «Даліна ракі Сетунь» - самы вялікі прыродны заказнік, які знаходзіцца ў межах Масквы. Яго плошча складае 693,2 гектара.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads