Новадзявочы манастыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Новадзявочы манастыр (Новадзявочы Багародзіца-Смаленскі манастыр) (руск.: Новоде́вичий монасты́рь, Богоро́дице-Смоле́нский монасты́рь) — праваслаўны жаночы манастыр Рускай Праваслаўнай Царквы ў Маскве, недалёка ад аднайменнай плошчы. Новадзявочы манастыр быў заснаваны вялікім князем Васілём III у 1524 годзе — у гонар Смаленскай іконы Божай Маці «Адзігітрыя» — галоўнай святыні Смаленска, у падзяку за авалоданне Смаленскам у 1514 годзе.
Манастыр размешчаны на Дзявочым полі ў лукавіне Масквы-ракі, каля Лужнікоў, у самым канцы гістарычнай Прэчысценкі (у цяперашні час Вялікай Пірагоўскай вуліцы). З’яўляецца адначасова дзеючым манастыром і філіялам Дзяржаўнага гістарычнага музея. З 2010 года — царкоўны музей Маскоўскай епархіі РПЦ.
Remove ads
Літаратура
- Новадзявочы манастыр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 358. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
- Новадзявочы манастыр На сайце www.hramy.ru
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads