Сказ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сказ — камунікатыўна-сінтаксічная адзінка, якая складаецца са спалучэння слоў ці асобнага слова і служыць для выражэння думкі або пачуцця.

Галоўныя асаблівасці сказа — камунікатыўнасць, прэдыкатыўнасць, граматычная аформленасць, сэнсавая і інтанацыйная закончанасць. Камунікатыўнасць заключаецца ў тым, што сказ служыць асноўным сродкам моўных зносін, прызначаны для паведамляння пра з’явы і падзеі аб’ектыўнай рэчаіснасці. Прэдыкатыўнасць выражае ацэнку рэчаіснасці, паказвае, што сцвярджаецца ці адмаўляецца ў сказе. Яна рэалізуецца пры дапамозе сінтаксічнай мадальнасці і сінтаксічнага часу, якія вызначаюць адносіны таго, пра што паведамляецца, да рэчаіснасці і канкрэтнага часу (цяперашняга, мінулага, будучага) і выражаюцца дзеяслоўнымі катэгорыямі ладу, часу і асобы, а пры іх недастатковасці або адсутнасці — мадальнымі словамі, часціцамі, інтанацыяй.

Словы і спалучэнні слоў у сказе заўсёды граматычна арганізаваны сінтаксічнымі сувязямі і адносінамі ў цэласнае адзінства, якое змяшчае асобную думку, пачуццё і вызначаецца адноснай сэнсавай і інтанацыйнай закончанасцю: Лёгкі ветрык чуць прыкметна збажыну калыша (Янка Купала). У залежнасці ад колькасці прэдыкатыўных асноў (адна ці болей) сказы дзеляцца на простыя і складаныя. Пэўным чынам арганізаваная паслядоўнасць сказаў стварае звязны тэкст, які ляжыць у аснове твораў мастацкай, публіцыстычнай і іншай літаратуры.

У залежнасці ад таго, што і дзеля чаго паведамляецца, сказы бываюць:

  • апавядальныя: Я тут жыву. Я мушу ведаць вашу мову.
  • пытальныя: Што ты пакінеш у спадчыну ўнукам сваім?
  • пабуджальныя: Жыве Беларусь!

Словы-сказы — закончаная думка перадаецца адным словам: Так. Ага. Пэўна ж. Але. Не.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads