Скальвы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Скальвы
Remove ads

Скальвы (ням.: Schalauer; літ.: Skalviai) — балтыйскае племя, якое жыло побач з прусамі, куршамі і пасля 13 стагоддзя з літоўцамі. Лічацца пераходнай этнамоўнай групай, якая была літуанізаваная ў 13 стагоддзі ў выніку працэсу пастаянных перасяленняў літоўскіх плямёнаў[1]. Паводле Хроніцы Прускай зямлі, складзенай Пятром з Дуйсбурга каля 1326 года, скальвы ў 1240 годзе засялялі землі на поўдзень ад куршаў у ніжнім цячэнні Нёмана, празваныя Скаловіяй. Паводле прускіх хронік, назва племя паходзіць ад двух прускіх братоў па імі Схалаўа. Цэнтрам Скаловіі меркавана быў горад Нёман у Калінінградскай вобласці. Мяркуючы па пахавальных звычаях, скальвы былі блізкія да прусаў і куршаў і ў меншай ступені да літоўцаў і латышоў.

Thumb
Землі скальваў пазначаны зялёным колерам
Thumb
Землі скальваў на сучаснай карце
Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads