Скараднянскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скарадня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Скароднае.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Скародненскі сельсавет у складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карма. З 26 ліпеня 1930 года Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 17 снежня 1959 года вёска Валаўск перададзена ў склад Кармянскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Скараднянскага сельсавета 10 населеных пунктаў[2]. 1 красавіка 1983 года скасавана вёска Захаркі 1[3], 17 лістапада 2005 года — вёскі Кузьмічы, Пагарэлае, Патапы і Шышкі[4]. 28 снежня 2005 года сельсавет перайменаваны ў Скараднянскі[5]. 13 мая 2010 года была ліквідавана вёска Захаркі 2[6].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 770 чалавек[7], з іх 93,5 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 2,1 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (7 населеных пунктаў) — 587 чалавек[9].
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 1 красавіка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 13 (1747).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads