Скарчава
вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ска́рчава[1] (трансліт.: Skarčava, руск.: Скарчево) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 10 км на паўночны ўсход ад Баранавіч. Насельніцтва 152 жыхары, 71 гаспадарка (2005).
Remove ads
Гісторыя
Раней сяленне называлася Плябанская Слабада. Пад гэтай назвай вёска ўпамінаецца ў 1889 годзе. Паводле перапісу 1897 года ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі хлебазапасны магазін, карчма. У 1909 годзе ў вёсцы дзейнічала народнае вучылішча.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 5 землякоў.
Remove ads
Інфраструктура
Працуе магазін.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- 1897 — 286 двароў, 954 жыхары.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 152 жыхары, 71 гаспадарка.
Вядомыя асобы
- Сяргей Уладзіміравіч Кабяк (нар. 1945) — беларускі вучоны-гісторык, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, выдатнік народнай асветы.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads