Скема

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Скема
Remove ads

Ске́ма — рака ў Мядзельскім раёне Беларусі, пратока паміж возерам Мястра і возерам Нарач. Самая кароткая рака Беларусі: яе даўжыня складае 0,2 км[1]. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Нацыянальнага парка "Нарачанскі".

Хуткія факты Скема, Характарыстыка ...

Вадазбор дасягае 133 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,49 м³/с. Хуткасць плыні — 0,13 м/с. Глыбіня месцамі дасягае 1,5 м. Рэчышча звілістае, яго шырыня 3-4 м. Дно пясчанае ля вытока, а ля вусця — камяністае.

Праз раку пабудаваны мост, па якім ідзе дарога з пасёлка Нарач у вёску Гатавічы.

На рацэ дзейнічае гідралагічны пост. У Скеме водзяцца ракі.

Remove ads

Турызм

Карыстаецца папулярнасцю ў байдарачнікаў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads