Скорасць святла
хуткасць руху бязмасавых часціц у вакууме From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ско́расць святла́[2][3], ці ху́ткасць святла́ ў вакууме — важная фізічная канстанта, звычайна пазначаецца літарай c. Метр вызначаны такім чынам, каб скорасць святла ў вакууме была роўная дакладна 299 792 458 метраў за секунду (м/с).
Скорасць святла мае фундаментальнае значэнне ў фізіцы. Гэта не толькі скорасць бачнага святла, але і ўсіх відаў электрамагнітнага выпраменьвання, наогул, усяго, што мае нулявую масу спакою. У тэорыі адноснасці Эйнштэйна скорасць святла адыгрывае ключавую ролю як спалучальны фактар паміж прасторай і часам. У спалучэнні з прынцыпам прычыннасці гэтая тэорыя гаворыць, што ніякая матэрыя ці інфармацыя не можа перамяшчацца хутчэй за скорасць святла.
Remove ads
Вызначэнне скорасці святла
У 1983 годзе 17-й Генеральнай канферэнцыяй па вагах і вымярэннях метр вызначаны як адлегласць, якую праходзіць святло ў вакууме за 1/299792458 долю секунды.
Як вынік з такога вызначэння, ніякія эксперыментальныя вымярэнні не могуць змяніць значэнне скорасці святла. Дакладныя вымярэнні скорасці святла могуць, аднак, удакладніць даўжыню метра.
Гл. таксама
- Звышсветлавы рух
- Скорасць гуку
- Пераменная скорасць святла
- Пузыр Алькуб’ерэ
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads