Скрозь снег

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Скрозь снег» (англ.: Snowpiercer, кар.: 설국열차) — постапакаліптычны драматычны трылер паўднёвакарэйскага рэжысёра Пон Джун Хо, зняты на аснове французскага графічнага рамана «Le Transperceneige» Жака Лоба, Бенджаміна Легранда і Жан-Марка Рашэта[18]. Галоўныя ролі выканалі Крыс Эванс, Джэймі Бэл, Джон Хёрт, Цільда Суінтан, Актавія Спенсэр і Сон Кан Хо[19].

Хуткія факты Скрозь снег, Жанры ...

Прэм’ера ў Паўднёвай Карэі адбылася 29 ліпеня 2013 года[20]. У Беларусі шырокі пракат фільма пачаўся ў студзені 2020 года на хвалі поспеху фільма Пон Джун Хо «Паразіты»[21].

Remove ads

Сюжэт

2031 год. 17 гадоў таму на планеце адбылася тэхнагенная катастрофа, у выніку якой на Зямлі наступіла вечная мерзлата. Там, дзе раней раслі лясы і цвілі сады, цяпер ляжаць снег і лёд, а жыццё захавалася толькі ў гіганцкім цягніку, які без прыпынку імчыць па планеце. У першых вагонах цягніка жыве кіруючая эліта, у хвасце выжываюць жабракі, жыццё якіх больш нагадвае знаходжанне ў канцлагеры — хваробы, галеча і гвалт наглядчыкаў. Менавіта тут з асяроддзя зняважаных і абражаных паўстае чалавек, які прагне аднавіць справядлівасць. Аднак у кожнай высакароднай ідэі ёсць свой цёмны бок, і любая рэвалюцыя пажырае сваіх дзяцей[22].

Remove ads

Акцёрскі склад

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads