Скрыпава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скрыпава — возера ў Беларусі, у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Нарач. Знаходзіцца за 3,5 км на паўднёвы захад ад горада Мядзел, за 0,3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Качаргі, паміж азёрамі Мястра і Баторына. Адносіцца да Нарачанскай групы азёр.
Плошча паверхні возера — 0,01 км². Даўжыня — 0,18 км, найбольшая шырыня — 0,07 км, даўжыня берагавой лініі — 0,41 км[1]. Возера праточнае. Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнута з поўначы на поўдзень. Вадазбор плоска-нізінны. Берагі невысокія, травяністыя. У паўднёвай частцы возера выцякае ручай у возера Мястра. Вада возера — гідракарбанатна-кальцыева-магніевая. Трафічны статус вадаёма — эўтрофны, з прыкметамі дыстрафіі.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads