Славацкая нацыянальная партыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Славацкая нацыянальная партыя
Remove ads

Славацкая нацыянальная партыя (славацк.: Slovenská národná strana — SNS) — нацыяналістычная партыя ў Славакіі, якая выступае ў абарону традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцей і нацыянальнай ідэнтычнасці славакаў[1], зарэгістраваная ў Міністэрстве ўнутраных спраў 7 сакавіка 1990 года.

Хуткія факты Славацкая нацыянальная партыя, Лідар ...
Remove ads

Гісторыя

Партыя ўзнікла ў 1989 годзе ў разгар «аксамітавай рэвалюцыі» ў Чэхаславакіі. Устаноўчы сход адбыўся 19 мая 1990 года ў Жыліне. Сваімі ідэйнымі папярэднікамі СНП абвясцілі Глінкаву славацкую народную партыю, якая дзейнічала да Другой сусветнай вайны.

На парламенцкіх выбарах у чэрвені 1990 года партыя атрымала 13,94 % галасоў і 22 мандата з 150 у Славацкай Нацыянальнай Радзе, а таксама атрымала прадстаўніцтва на агульначэхаславацкім узроўні ў Палаце нацыянальнасцей (11,44 % галасоў ад Славакіі і 9 месцаў з 75) і Народнай палаце (10,96 % галасоў ад Славакіі і 6 месцаў з 200). У 1992 годзе СНП некалькі паменшыла сваё прадстаўніцтва ў заканадаўчых органах (7,93 % і 15; 9,35 % і 9; 9,93 % і 6 адпаведна). У 1992—1998 з невялікім перапынкам у 1994 годзе СНП падтрымлівала прэм’ер-міністра Уладзіміра Мечыяра.

У 2001 годзе ад СНП аддзялілася частка членаў, якія назваліся Сапраўднай славацкай нацыянальнай партыяй (славацк.: Pravá slovenská národná strana, PSNS). У 2005 абедзве часткі аб’ядналіся зноў.

На парламенцкіх выбарах 2002 года СНП не здолела пераадолець пяціпрацэнтны бар’ер, а ў 2004 годзе не здолела правесці сваіх кандыдатаў на выбарах у Еўрапарламент. Аднак ужо на выбарах 2006 года СНП дамаглася значнага поспеху, атрымаўшы 11,73 % галасоў і 20 месцаў у парламенце. Акрамя таго, пасля выбараў СНП увайшла ў кааліцыю з левацэнтрысцкай партыяй Курс — сацыяльная дэмакратыя і Рухам за дэмакратычную Славакію.

З 2006 па 2010 год партыя размяшчала 18 месцамі ў Нацыянальнай Радзе Славакіі[2], а таксама кантралюе тры міністэрскія партфелі — адукацыі, экалогіі і рэгіянальнага развіцця. У Еўрапарламенце па выніках выбараў 2009 года партыя мае аднаго дэпутата (ім з’яўляецца Яраслаў Пашка). На парламенцкіх выбарах 2010 года партыя ледзь пераадолела пяціпрацэнтны бар’ер, атрымаўшы 128 490 (5,07 %) галасоў і 9 мандатаў. На парламенцкіх выбарах 2012 года партыя атрымала 4,55 % галасоў і 0 месцаў у парламенце.

Вынікі на выбарах

Больш інфармацыі Год выбараў, Выбары ў ...
Remove ads

Дзейнасць

Славацкая нацыянальная партыя прытрымліваецца ідэй заснавальнікаў гістарычнай аднайменнай партыі (1871—1938), нацыянальных, хрысціянскіх і сацыяльных прынцыпаў і кірыла-мятодаўскай традыцыі.

Лідар партыі у 2003—2012 гадах Ян Слота прыцягваўся да судовай адказнасці за ўдзел у шэрагу правапарушэнняў (падпал, аўтамабільны крадзеж, злачынны напад). Славацкі тэлеканал «Markíza» прывёў дакументы аб крымінальным мінулым Слоты, што і пацягнула за сабой судовы працэс, дзе партыйны лідар прызнаў свой удзел у злачынствах і нават заявіў, што ганарыцца тым, што збіў этнічнага венгра[3]. Партыя вядомая сваімі ксенафобскімі, антывенгерскімі і антыцыганскімі выступленнямі, а таксама кампаніяй за рэабілітацыю прафашысцкага прэзідэнта Ёзефа Цісы.

Remove ads

Зноскі

  1. Пра партыю (славацк.)
  2. Slota megvert egy magyart. Fn.hu (10 студзеня 2011).

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads