Сладжана Голіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сладжана Галіч (сербск.: Слађана Голић / Slađana Golić; 12 лютага 1960, Баня-Лука) — югаслаўская сербская баскетбалістка, выступала за зборную Югаславіі на ўсім працягу 1980-х і напачатку 1990-х гадоў. Уладальніца срэбнага медаля летніх Алімпійскіх гульняў у Сеуле, срэбная прызёрка чэмпіянату свету, двойчы срэбная прызёрка чэмпіянатаў Еўропы, чэмпіёнка летняй Універсіяды ў Заграбе, пераможца многіх турніраў нацыянальнага і рэспубліканскага значэння.

Хуткія факты Сладжана Голіч, Нарадзілася ...
Remove ads

Біяграфія

Сладжана Галіч нарадзілася 12 лютага 1960 года ў горадзе Баня-Лука, Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія (цяпер Рэспубліка Сербская, Боснія і Герцагавіна). Актыўна займацца баскетболам пачала з дзяцінства, першыя часы выступала за мясцовы жаночы баскетбольны клуб «Младзе Краішнік», пазней гуляла за такія каманды як «Сантаклер», сербскі «Вршац» з аднайменнага горада, завяршала кар’еру ў клубе «Памплона».

Дэбютавала ў складзе югаслаўскай нацыянальнай зборнай у 1981 годзе, выступіўшы на чэмпіянаце Еўропы ў Савецкам Саюзе, дзе Югаславія дайшла да стадыі паўфіналаў, саступіўшы ў выніку гаспадарам спаборніцтваў. Першага сур’ёзнага поспеху на сталым міжнародным узроўні дамаглася ў сезоне 1983 года, калі, быўшы студэнткай, пабывала на летняй Універсіядзе ў канадскім Эдмантане і прывезла адтуль узнагароду бронзавай вартасці. Апроч таго, у гэтым сезоне адыграла на еўрапейскім першынстве ў СССР і на першынстве свету ў Бразіліі, аднак каманда Югаславіі трапіць у лік прызёраў не здолела.

Дзякуючы чарадзе ўдалых выступаў Голіч ганаравалася права бараніць гонар краіны на летніх Алімпійскіх гульнях 1984 года ў Лос-Анджэлесе, дзе югаслаўскія баскетбалісткі здолелі выйграць у сваёй групе толькі адзін матч з пяці і падзялілі апошняе месца са зборнай Аўстраліі.

У 1987 годзе на чэмпіянаце Еўропы ў Іспаніі Голіч разам з камандай Югаславіі стала срэбнай прызёркай, пацярпеўшы адзіную паразу ў фінале ад савецкіх баскетбалістак. Апроч гэтага, здабыла перамогу на хатняй Універсіядзе ў Заграбе. Быўшы ў ліку лідараў жаночай баскетбольнай каманды Югаславіі, шчасна прайшла кваліфікацыю на Алімпійскія гульні 1988 года ў Сеуле — на гэты раз дайшла да фіналу, прайграўшы ў вырашальным матчы зборнай ЗША, і заваявала тым самым срэбны алімпійскі медаль.

Пасля сеульскай Алімпіяды Сладжана Голіч засталася ў складзе югаслаўскай нацыянальнай зборнай і працягнула браць удзел у буйных міжнародных турнірах. Так, у 1990 годзе яна адправілася прадстаўляць краіну на чэмпіянаце свету ў Куала-Лумпуры — тут ізноў прабілася ў фінальную стадыю і зноў прайграла моцнай амерыканскай камандзе. Апошні раз паказала колькі-небудзь значныя вынікі на міжнароднай арэне ў сезоне 1991 года, калі выйграла срэбны медаль на чэмпіянаце Еўропы ў ізраільскім Тэль-Авіве. Усяго на працягу 11 гадоў згуляла за зборную Югаславіі ў 465 матчах[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Sladana Golic // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q130293317'></a>
  2. D. ADŽIĆ. Košarka mi je dala sve (серб.). NID Novi pečat. Праверана 29 сакавіка 2016.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads