Універсіяда

міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы сярод студэнтаў, якія праводзяцца Міжнароднай федэрацыяй універсітэцкага спорту (FISU) From Wikipedia, the free encyclopedia

Універсіяда
Remove ads

Універсіяда (Universiade) — міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы сярод студэнтаў, якія праводзяцца Міжнароднай федэрацыяй універсітэцкага спорту (FISU). Назва «Універсіяда» паходзіць ад слоў «Універсітэт» і «Алімпіяда». Часта ўзгадваецца, як «Сусветныя студэнцкія гульні» і «Сусветныя ўніверсітэцкія гульні». Кожныя два гады праводзяцца летнія і зімовыя ўніверсіяды.

Thumb
Сцяг FISU
Remove ads

Патрабаванні да ўдзельнікаў

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў павінны адпавядаць наступным патрабаванням:

  1. быць грамадзянінамі краіны, якую яны прадстаўляюць;
  2. быць не маладзейшымі за 16 і не старэйшымі за 26 гадоў на 1 студзеня года правядзення спаборніцтваў;
  3. быць дзейснымі студэнтамі навучальных устаноў.

Месцы правядзення Універсіядаў

Больш інфармацыі Год, Гульні ...
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads