Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя Іосіфа Іосіфавіча Стаброўскага

From Wikipedia, the free encyclopedia

Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя Іосіфа Іосіфавіча Стаброўскага
Remove ads

Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя Іосіфа Іосіфавіча Стаброўскага — музей у горадзе Слонім (Гродзенская вобласць, Беларусь).

Хуткія факты Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя Іосіфа Іосіфавіча Стаброўскага, Заснаваны ...
Thumb
Будынак музея на пл. Леніна, 1
Thumb
Слонімскі ідал

Упершыню музей адкрыў свае дзверы для наведвальнікаў 20 верасня 1929 года. Яго экспазіцыя і фонды ўключалі ў сябе 5 тысяч экспанатаў. У 1957 годзе музей атрымаў двухпавярховы будынак на плошчы Леніна дом № 1, дзе знаходзіцца і сёння. За час свайго пасляваеннага існавання тры разы перабудоўвалася экспазіцыя музея. Цяперашняя плошча складае больш за 400 м². У трох экспазіцыйных залах размешчаны аддзел прыроды, у шасці — аддзелы гісторыі ад старажытных часоў да сучаснасці. Установа мае 2 выставачных залы: у будынку музея (36 м²) і ў вёсцы Жыровічы (270 м²). Штогод музей наведваюць больш за 30 000 чалавек.

Remove ads

Фонд

Агульны музейны фонд уключае ў сябе больш за 23000 экспанатаў, сярод якіх ёсць вельмі рэдкія і ўнікальныя. Да рэдкіх і найбольш цікавых экспанатаў адносяцца: слонімскі ідал, калекцыя манет XVI—XIX стагоддзяў, у тым ліку скарб манет Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стагоддзяў, Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года (выданне 1647 года ў перакладзе на польскую мову), бронзавы бюст Напалеона, выкананы ў Парыжы ў 1885 годзе, каляровы план Слоніма 1825 года, планы асобных маёнткаў XVIII—XIX стагоддзяў, калекцыя дакументаў і старажытных рукапісаў XVI—XIX сттагоддзяў.

Remove ads

Спасылкі

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads