Слоўта (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сло́ўта, Бяздо́нніца, Во́ка — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Нарач. Знаходзіцца за 9 км на захад ад горада Мядзел, за 1,5 км на захад ад вёскі Пасынкі. Адносіцца да Нарачанскай групы азёр.

Хуткія факты Слоўта, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера — 0,01 км². Даўжыня — 0,14 км, найбольшая шырыня — 0,11 км, даўжыня берагавой лініі — 0,38 км. Найбольшая глыбіня — больш за 5 м[1]. Возера слабапраточнае. Катлавіна рэшткавага тыпу. Берагі нізкія, забалочаныя. На паўднёвым усходзе ў возера Нарач выцякае ручай Слоўта. Вада возера — гідракарбанатна-кальцыевая, сярэднемінералізаваная. Трафічны статус вадаёма — пераходны тып паміж эўтрофным і дыстрофным.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads