Слуга народа (партыя)

украінская палітычная партыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Слуга народа (партыя)
Remove ads

Слуга народа (укр.: Слуга народу, у 2016—2017 гг. — «Партыя рашучых пераменаў»)[1][2] — украінская палітычная партыя. Афіцыйная рэгістрацыя адбылася 2 снежня 2017 года. Партыя названая адным імем з рускамоўным[заўв 1] камедыйным серыялам 2015—2019 гадоў «Слуга народа» і фільмам 2016 года «Слуга народа 2»[3][4] вытворчасці студыі «Квартал-95».

Хуткія факты Слуга народа, Лідар ...

На думку некаторых украінскіх экспертаў, найбліжэйшымі канкурэнтамі прадстаўніка партыі «Слуга народу» на прэзідэнцкіх выбарах Уладзіміра Зяленскага з’яўляюцца прарасійскія палітыкі і папулісты[5].

Remove ads

Гісторыя

Паводле даных Міністэрства юстыцыі Украіны, партыя была зарэгістравана 13 красавіка 2016 года пад назвай «Партыя рашучых пераменаў». Тады яе кіраўніком быў Яўген Юрдыга[6].

На 27 лістапада 2018 года кіраўніком арганізацыі з’яўляўся Іван Баканаў, які таксама ажыццяўляе паўнамоцтвы кіраўніка украінскай гумарыстычнай студыі «Квартал 95» з 2013 года[7].

Паводле справаздачы партыі за другі квартал 2018 года, яна бескаштоўна карыстаецца офісам на 4 м² у Кіеве (які прадастаўляецца ў карыстанне спонсарам), не валодае аніякімі сродкамі і не праводзіць ніякіх выплатаў[8].

У снежні 2017 года 4% украінцаў, апытаных Фондам дэмакратычнай ініцыятывы імя Ілька Кучэрыва сумесна з сацыялагічнай службай «Цэнтр Разумкова», заявілі[9] пра гатоўнасць прагаласаваць на парламенцкіх выбарах за «Слугу народа», а ў маі 2018 года — 5%[10]. У снежні 2018 года за партыю былі гатовыя аддаць свае галасы 8,3%[11] апытаных.

У студзені 2019 года, згодна з расследаваннем выдання Glavcom, партыя заставалася віртуальнай — аніякай дзейнасці па адрасе, дзе партыя здымае памяшканне, не вялося[12].

Remove ads

Удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2019 года

У студзені 2019 года партыя «Слуга народа» вылучыла Уладзіміра Зяленскага кандыдатам у прэзідэнты Украіны на прэзідэнцкіх выбарах 2019 года[13].

На думку палітолага Міхаіла Басараба, кандыдат ад партыі «Слуга народа» Уладзімір Зяленскі «прыносіць больш клопатаў прарасійскім палітыкам і папулістам, […] паколькі ён з’яўляецца іх найбліжэйшым канкурэнтам» і можа адцягнуць на сябе «частку прарасійскіх і ласых на дэмагогію выбаршчыкаў»[5].

На думку журналістаў Радыё «Свабода», станам на канец 2018 года пра палітычныя погляды лідара партыі «Слуга народу» Зяленскага зрабіць высновы можна толькі з яго неадназначных выказванняў на тэму ўкраінскай мовы[14]:

Не праблема размаўляць па-ўкраінску. І гэта ні ў якім разе, і гэта найгалоўнейшае, не звязана з моўнымі пытаннямі, перавагамі або любоўю да чагосьці. Але, мне так здаецца, што гэта не прынцыповыя рэчы. Я ведаю ўкраінскую мову. Але я не думаю на ёй свабодна. Я перакладаю. Так, я магу з вамі размаўляць на ўкраінскай мове, але праблема ў тым, што я перакладаю. І гэта прыкметна — я раблю паўзу. Але я вельмі паважаю ўкраінскую мову!

Remove ads

Заўвагі

  1. у серыяле і фільме таксама прысутнічае невялікая колькасць рэплік па-ўкраінску

Зноскі

  1. "«Партія Рішучих змін» змінила назву на «Слуга народу»". LB.ua. Праверана 2017-12-10.
  2. "У Мін'юсті зареєстрували партію «Слуга народу»"(укр.). Українська правда. Праверана 2018-11-27.
  3. "В Україні з'явилася політична партія «Слуга народу»"(укр.). Інформаційне агентство Українські Національні Новини (УНН). Всі онлайн новини дня в Україні за сьогодні — найсвіжіші, останні, головні. Праверана 2017-12-10.
  4. ЗВІТ політичної партії «Слуга народу» про майно, доходи, витрати і зобов’язання фінансового характеру (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2019. Праверана 8 кастрычніка 2021.
  5. Виборчі рейтинги: травень-2018 (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2019. Праверана 8 кастрычніка 2021.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads