Алена Аляксееўна Шуляк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алена Аляксееўна Шуляк
Remove ads

Алена Аляксееўна Шуляк (укр.: Олена Олексіївна Шуляк; нар. 24 студзеня 1976, Кіеў) — украінскі прадпрымальнік, палітык. Народны дэпутат Украіны IX склікання. Старшыня партыі «Слуга народа» з 15 лістапада 2021 года. З 15 лістапада 2019 года — прадстаўнік Кабінета Міністраў у Вярхоўнай Радзе Украіны.

Хуткія факты Алена Аляксееўна Шуляк, 13-ы народны дэпутат Украіны ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла з адзнакай Нацыянальны Транспартны Універсітэт (спецыяльнасць «Эканоміка і кіраванне ў будаўніцтве»)[1], Міжнародны інстытут менеджменту (атрымала ступень МВА), КНУ імя Тараса Шаўчэнкі (спецыяльнасць «Псіхалогія»)[2].

Мае сертыфікат аўдытара з 1999 года. З 2000 па 2006 год працавала дырэктарам дэпартамента аўдыту і аналізу фінансава-гаспадарчай дзейнасці ФПГ «Midland Group» ва Украіне. З 2005 па 2007 год была членам Назіральнага савета ЗАТ «Экспрэс-банк». З 2007 па 2014 год займала пасаду генеральнага дырэктара кампаніі «Midland Development Ukraine»[3].

З 2014 па 2015 год узначальвала Назіральны савет Украінскай будаўнічай супольнасці. У кастрычніку 2017 года стала сузаснавальнікам ТАА «Кріейтор». З 1999 па 2000 год і з 2018 года-кіраўнік і ўладальніца аўдытарскай фірмы «Стандарт»[3].

Віцэ-прэзідэнт па фінансах украінскага філіяла міжнароднай арганізацыі «Young Presidents’ Organization»[3].

Член праўлення і кіраўнік сектара «будаўніцтва» у ГА «Офіс эфектыўнага рэгулявання» (BRDO), каардынатар ініцыятывы «Кадравы рэзерв»[3].

Remove ads

Палітычная дзейнасць

У 2014 годзе — кандыдат у дэпутаты Кіеўскага гарадскога савета ад партыі «Дэмакратычны альянс», № 5 у спісе[2]{. У красавіку 2015 года яна была кандыдатам на пасаду кіраўніка Дзяржаўнай фіскальнай службы[4].

З’яўляецца членам праўлення грамадска-палітычнага руху «Людзі важныя».

Кандыдат у народныя дэпутаты ад партыі «Слуга народа» на парламенцкіх выбарах 2019 года, № 13 у спісе[5]. На час выбараў: генеральны дырэктар ТАА «Мідланд Дэвелапмент Украіна», беспартыйная. Пражывае ў Кіеве[6].

Намеснік старшыні дэпутацкай фракцыі партыі «Слуга народа»[7]. Намеснік старшыні Камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях арганізацыі дзяржаўнай улады, мясцовага самакіравання, рэгіянальнага развіцця і горадабудаўніцтва[8].

15 лістапада 2021 года ўзначаліла партыю «Слуга народа»[9].

Remove ads

Узнагароды

  • Ордэн княгіні Вольгі III ступені (2021) — за значны асабісты ўклад у дзяржаўнае будаўніцтва, умацаванне абароназдольнасці, сацыяльна-эканамічнае, навукова-тэхнічнае, культурна-адукацыйнае развіццё ўкраінскай дзяржавы, шматгадовую добрасумленную працу, важныя працоўныя дасягненні, а таксама ў сувязі з 30-гадовай гадавінай незалежнасці Украіны[10].

Асабістае жыццё

Замужам, выхоўвае дачку Дар’ю[11]. Муж — Аляксандр Аляксандравіч Шуляк, заснавальнік і кіраўнік юрыдычнай фірмы «Энжыай Груп».

Зноскі

  1. Шуляк Олена Олексіївна (укр.). Чесно[uk]. Праверана 7 декабря 2019.
  2. Шуляк Елена Алексеевна. Слово и Дело[uk]. Праверана 7 декабря 2019.
  3. Партия "Слуга народа" обновила список кандидатов. РБК-Украина. Праверана 7 декабря 2019.
  4. Відомості про кандидата в народні депутати України. ЦИК Украины. Праверана 7 декабря 2019.
  5. Разумков назвал фамилии председателей фракций. Depo.ua. Праверана 7 декабря 2019.
  6. Рада утвердила руководство и состав комитетов (список членов). КиевВласть. Праверана 7 декабря 2019.
  7. Шуляк Елена Алексеевна. Левый берег. Праверана 8 декабря 2019.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads