Слуцкая халодная сінагога
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Слуцкая халодная сінагога або Мураваная сінагога на Школішчы — колішняе іўдзейскае сакральнае збудаванне ў горадзе Слуцку, Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя

Першыя згадкі пра яўрэяў у Слуцку адносяцца да другой паловы XVI стагоддзя. На пачатку ХVIII стагоддзя была афіцыйна заснавана слуцкая грамада.
Мураваную сінагогу называлі халоднай, яна была ўзведзена пад канец XVIII стагоддзя коштам багатага купецкага роду Ізерлісаў: Абрама і яго сына Еўны.
Пасля рэвалюцыі сінагога была закрыта і да 2-й сусветнай вайны ў ёй дзейнічала гарадская хлебапякарня.
У лютым 1943 года тэрыторыя забудовы Школішча, на тэрыторыі якога нямецкія захопнікі стварылі гета, зруйнавана падчас карнай аперацыі разам з сінагогай.
Remove ads
Архітэктура


У плане мела выгляд прамавугольніка, пакрываў будынак двухсхільны дах. Шырокія тарцовыя сцены галоўнага і тыльнага фасадаў завяршалі фігурныя трохлопасцевыя франтоны. Пасярэдзіне франтона галоўнага фасада мелася круглае акно (люкарна), на франтоне тыльнага фасада — тры меншыя круглыя вокны і шырокая арачная ніша над імі. Па версе сцен праходзіў прафіляваны карніз. Будынак, акрамя галоўнага фасада, па перыметры абкружала невысокая крытая прыбудова з прамавугольнымі аконнымі і ўваходнымі праёмамі. Там размяшчаліся крамы і навучальныя класы. Сцены асноўнага аб’ёму вышэй прыбудовы праразалі выцягнутыя ўгару лучковыя аконныя праёмы. Галоўны фасад з уваходам пасярэдзіне вылучаўся двума магутнымі валютамі, якія падтрымлівалі рытм выгнутых ліній франтона. З іх дапамогай рабіўся плаўны пераход ад сцен галоўнага аб’ёму да прыбудоў, узмацняўся дэкаратыўны эфект фасада. У агульных рысах слуцкая халодная сінагога адпавядала традыцыйнай архітэктурнай схеме, якой з XVII стагоддзя прытрымліваліся пры будаўніцтве сінагог у ВКЛ і Украіне. Па архітэктуры яна адносілася да помнікаў позняга барока[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads