Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
УА «Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж» — установа сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыі сістэмы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, знаходзіцца ў г. Слуцку. Падрыхтоўка кадраў ажыццяўляецца на базе агульнай сярэдняй адукацыі. Рыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасцях: «Лячэбная справа», «Сястрынская справа», «Медыка-дыягнастычнае справа».
Remove ads
Гісторыя
Слуцкае медыцынскае вучылішча заснавана ў адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя БССР ад 10 лістапада 1963 года № 532. Рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 17 кастрычніка 2003 г. № 797 яно перайменавана ва ўстанову адукацыі «Слуцкае дзяржаўнае медыцынскае вучылішча». З 30 мая 2007 года навучальная ўстанова перайменавана ва ўстанову адукацыі «Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж».
Remove ads
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
- Ганна Мікалаеўна Лаўрукевіч, беларускі дзяржаўны дзеяч
- Анатоль Аркадзевіч Марыніч, беларускі хірург
- Валерый Іванавіч Дунай, беларускі біёлаг, рэктар Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Дз. Сахарава
- Зоя Іванаўна Падліпская, педагог, паэт, былы галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads