Слэнг эсперантыстаў — слэнг, які ўжываецца ў эсперанта-супольнасці. Ён ствараецца натуральным шляхам падчас эсперанта-сустрэч. Матэрыялам для яго стварэння служаць афіксы і злучэнні двух каранёў слоў, з дапамогай якіх ствараюцца неалагізмы. Таксама адной з формаў слэнга з’яўляецца эсперанта-лаянка, большая частка з якой запазычана з нацыянальных моў, але існуе і ўласная. Аб’ектам эсперанта-слэнга з’яўляюцца самі эсперантысты, асаблівасці эсперанта-культуры і яе гісторыі.
Пра эсперантыстаў
Больш інфармацыі Слова, Прыкладны пераклад ...
| Слова | Прыкладны пераклад | Сэнс | 
| bakfiŝo | печаная рыба | Вельмі юная дзяўчына | 
| blinkenberg | дацкае прозвішча Блінкенберг | Хадзячая назва для людзей, якія з разумным выглядам разважаюць аб эсперанта, выдаючы свае забабоны за факты. Ужываецца з 1954 года пасля прэцэдэнта ў Мантэвідэа | 
| bonantagulo | Bonan tagon! — «Добры дзень!»; ulo — індывід | Лянівы чалавек, які вывучыў некалькі простых выразаў на эсперанта, напрыклад, «Добры дзень!» | 
| eterna komencanto | вечны навічок | Чалавек, які доўгі час ходзіць на сустрэчы эсперантыстаў, але ведае эсперанта на пачатковым узроўні | 
| kabei | дзеяслоў, утвораны ад Кабэ | Раптоўна спыніць займацца эсперанта | 
| kielvifartasulo | kiel vi fartas? — «як вы жывяце?»; ulo — індывід | Сінонім bonantagulo | 
| samideanto | аднадумец | Зварот эсперантыста да эсперантыста, падобна да «таварыш» у СССР | 
| talpo | крот | Эсперантыст, які фанатычна прапагандуе эсперанта, не абапіраючыся на факты | 
| verda koro | зялёнае сэрца | Сапраўдны эсперантыст | 
| verda papo | зялёны Папа рымскі | Хто-небудзь, хто прапагандуе эсперанта | 
| verdulo | зялёны | Зялёнымі назыаюць ужо зрэлых эсперантыстаў | 
Закрыць
 
«Рэптыліі» ў эсперанта
Больш інфармацыі Слова, Прыкладны пераклад ...
| Слова | Прыкладны пераклад | Сэнс | 
| aligatori | дзеяслоў ад слова «алігатар» | Размаўляць паміж сабой на роднай мове іншага эсперантыста. Напрыклад: беларус з французам па-французску | 
| gaviali (malkrokodili) | дзеяслоў ад слова «гавіял», антонім да krokodili | Размаўляць на эсперанта з эсперантыстам у асяроддзі неэсперантыстаў | 
| kajmani | дзеяслоў ад слова «кайман» | Размаўляць паміж сабой на мове, няроднай для абодвух эсперантыстаў. Напрыклад: беларус з французам па-англійску | 
| krokodili | дзеяслоў ад слова «кракадзіл» | Размаўляць паміж сабой на роднай мове ў асяроддзі іншых эсперантыстаў. Напрыклад: беларус з беларусам па-беларуску | 
| lacerti | дзеяслоў ад слова «яшчарка» | Размаўляць на іншай штучнай мове ў асяроддзі эсперантыстаў | 
Закрыць
 
Іншы слэнг
Больш інфармацыі Слова, Прыкладны пераклад ...
| Слова | Прыкладны пераклад | Сэнс | 
| gufujo | краіна філінаў | Месца, дзе п’юць чай, цешацца бяседай. У ім забаронены алкагольныя напоі і курэнне. Яго звычайна арганізуюць падчас эсперанта-сустрэч | 
| melono | дыня | Неафіцыйная назва Юбілейнага сімвала | 
| mojosa | moderna — сучасны, juna — юны, stila — стыльны | Эквівалентна англійскаму слову cool | 
| volapukaĵo | volapuk — валапюк, aĵ — рэч | Блізка па сэнсу да размоўных слоў «галімацця», «абракадабра» | 
Закрыць