Сляпянскія могілкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сляпянскія могілкіmap
Remove ads

Сляпянскія могілкі (таксама вядомыя як могілкі каля Абсерваторыі) — зніклыя могілкі былых вёсак Вялікая і Малая Сляпянка, якія знаходзіліся на цяперашняй тэрыторыі Мінска побач з дзяржаўнай абсерваторыяй і былым Маскоўскім аўтавакзалам. Першы раз пра іх згадваецца ў XVII ст[1]. На тэрыторыі могілак дзейнічала царква, якая працавала да 1934 г. і была разбурана ў пачатку 1950-х гг[2]. Падчас будаўніцтва Маскоўскай шашы часткова знішчаны ў 1930-х гг[3]. Пазней яшчэ частка пахаванняў была знішчана ў пачатку 1970-х гг. падчас работ на Ленінскім праспекце (цяпер пр. Незалежнасці). Пры гэтым частка пахаванняў перавезена па згодзе сваякоў у іншыя месцы, частка ліквідавана, аб чым сведчаць старажылы Мінска. Падчас гэтай першай хвалі ліквідацыі могілак былі зафіксаваны выпадкі дзіцячага вандалізму адносна касцей памерлых[4]. Пазней, згодна вусных успамінаў супрацоўнікаў «Белгідрамета», асобныя пахаванні былі ліквідаваны ў пачатку 1980-х гг. падчас будаўніцтва першай лініі мерапалітэна[5].

Thumb
Рэшткі агароджы(?). На фоне гідраметэаралагічная абсерваторыя
Хуткія факты Сляпянскія могілкі, Размяшчэнне ...

У першае дзясяцігоддзе ХХІ ст. рэштка магіл, якія захаваліся з 1970-х гг. была ліквідавана, але толькі ў сэнсе вывазу агароджы, крыжоў і помнікаў, самі пахаванні не былі эксгуміраваны і зніклі[6], таму слядоў іх існавання на паверхні зямлі амаль не захавалася за выключэннем асобных рэшткаў цаглянага плоту вакол іх тэрыторыі. На жнівень 2017 г. на паверхні засталіся вярхушкі трох магільных помнікаў, якія ўжо сышлі ў грунт[7]. Тым не менш, могілкі па-ранейшаму пазначаны на картах і атласах горада (звычайна без назвы) ў адрозненні ад іншых знішчаных могілак[8].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Вероника ЧЕРКАСОВА. ГОРОД МЕРТВЫХ В ГОРОДЕ ЖИВЫХ(недаступная спасылка) // Белгазета № 2 (318) 14 января 2002 г
  2. Могілкі каля Абсерваторыі // Блог Андрэя Берастоўскага
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2022. Праверана 14 кастрычніка 2016.
  4. Могілкі каля Абсерваторыі // Блог Андрэя Берастоўскага
  5. Напр.: Улицы Минска. Малый атлас. 5-е издание, исправленное и дополненное. Мн.: «Квадрограф», 2012, сс. 29 30, 43, 44
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads