Гідраметэаралагічная абсерваторыя (Мінск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гідраметэаралагічная абсерваторыя (Мінск)map
Remove ads

Гідраметэаралагічная абсерваторыя — помнік архітэктуры канструктывізму ў Мінску. Пабудаваная ў 1934-1936 гадах (архітэктар Іван Іосіфавіч Валадзько) на ўсходзе ад горада на Барысаўскім тракце (сучасны праспект Незалежнасці, 110).

Хуткія факты Гідраметэаралагічная абсерваторыя, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Беларуская геафізічная абсерваторыя, 1929. Іван Валадзько
Thumb
Беларуская геафізічная абсерваторыя, 1930. Іван Валадзько
Thumb
Агульны выгляд, 2020 год
Thumb
Агульны выгляд дваравога фасада, 2020 год

У 1927 годзе ў Беларускім навукова-вопытным інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі было створана самастойнае падраздзяленне Беларускай геафізічнай службы - Белгеафіз. Кафедру ўзначаліў прафесар кафедры метэаралогіі і кліматалогіі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі А.І.Кайгарадаў. У 1929 годзе ён склаў дэталёвае заданне для праектавання трохпавярховага будынка абсерваторыі з вежамі і жылых карпусоў для персанала[1].

Праект будынка абсерваторыі быў распрацаваны ў 1929 годзе архітэктарам І.І.Валадзьком[1][2]. Будынак уяўляе сабой розныя па велічыні аб'ёмы, якія адпавядаюць рознай функцыі. У асноўным трохпавярховым паўкруглым у плане аб'ёме знаходзіліся асноўныя службы абсерваторыі. У двух вышынных прастакутных у плане аб'ёмах, размешчаных сіметрычна адносна асноўнага аб'ёму, знаходзіліся лесвічныя клеткі. Перад лесвічнымі клеткамі сіметрычна размяшчаліся роўныя па вышыні асноўнай частцы аб'ёмы гаспадарчых службаў. Па восі будынка на ўзроўні першага паверха - аб'ём вестыбюльнай групы. Галоўны ўваход быў падкрэслены паўкруглым брылём.

Меркавана ў 1930 годзе першапачатковы праект быў скарэктаваны. Прынцыповыя змены закранулі асноўны аб'ём будынка - з паўкруглага ён становіцца прастакутным[1], але на плоскім даху асноўнага корпуса арганізаваны паўкруглы ў плане павільён. Астатнія кампазіцыйныя і планіровачныя рашэнні засталіся без прынцыповых змен.

У 1934 годзе пачалося ўзвядзенне будынка. У жніўні 1935 года абсерваторыя была заселена ў новы будынак, хоць унутраныя працы не былі скончаныя. 1 студзеня 1936 года абсерваторыя пачала работу ў складзе чатырох аддзелаў - аэралагічнага, метэаралогіі, актынаметрычнага, атмасфернай электрычнасці і майстэрні дакладнай механікі[1].

У гады вайны будынку быў нанесены пэўны ўрон, але ў 1945 г. абсерваторыя аднаўляе працу. Аднаўленчыя і аддзелачныя работы працягваліся на працягу 1946-1947 гадоў. У гады Другой сусветнай вайны будынак у сваім архітэктурным абліччы зведаў менш страт, чым падчас далейшых рамонтаў і перабудоў[1].

У 1956 годзе абсерваторыя рэарганізаваная ў гідраметэаралагічную станцыю. У 1970 годзе ўзведзены новы пяціпавярховы адміністрацыйны будынак Белгідрамета[3].

У 1997 годзе быў распрацаваны праект рэканструкцыі і рэстаўрацыі будынка абсерваторыі. Будаўнічыя працы былі скончаныя ў 2004 годзе. Будынку былі вернутыя шматлікія страчаныя адметныя архітэктурныя элементы першапачатковага праекта.

У 2022 годзе пачаліся работы па капітальным рамонце з рэстаўрацыяй будынка і добраўпарадкаванні тэрыторыі[4][5].

Remove ads

Архітэктура

Трохпавярховы прамавугольны ў плане з рызалітамі і невялікім тамбурам мураваны будынак на высокім цокальным паверсе, арыентаваны фасадамі па баках свету. У кампазіцыі вылучаны аб’ёмы дзвюх лесвічных клетак (выступаюць у плане і ўзвышаюцца над дахам), верхнія пляцоўкі выкарыстоўваюцца для правядзення натурных гідраметэаралагічных вымярэнняў і маюць спецыяльнае абсталяванне. З паўднёвага боку на плоскім даху размешчаны паўкруглы ашклёны аб'ём "павільёна назірання за сонцам". Фасады вырашаныя ў строгіх лаканічных формах. Паўднёвы фасад мае балконы на ўсю даўжыню будынка на ўзроўні другога і трэцяга паверхаў, ашклёныя па краях. Планіроўка калідорная.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads