Сліна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сліна
Remove ads

Слі́на (лац.: saliva) — празрыстая бясколерная вадкасць, вадкая біялагічная серада арганізма, што выдзяляецца ў поласць рота трыма парамі буйных слінных залоз (падсківічныя, калявушныя, пад’язычныя) і мноствам дробных слінных залоз поласці рота. У ротавай поласці ўтвараецца змешаная сліна або ротавая вадкасць, склад якой адрозніваецца ад складу сумесі сакрэтаў залоз, бо ў ротавай вадкасці прысутнічаюць мікраарганізмы і прадукты іх жыццядзейнасці і розныя кампаненты ежы, кампаненты зубнога налёту і зубнога каменю. Сліна змочвае поласць рота, спрыяючы артыкуляцыі, забяспечвае ўспрыманне смакавых адчуванняў, змазвае і склейвае перажаваную ежу, спрыяючы глытанню. Акрамя таго, сліна чысціць поласць рота, мае бактэрыцыдныя ўласцівасці, засцерагае зубы ад пашкоджання. Пад дзеяннем ферментаў сліны ў ротавай поласці пачынаецца ператраўліванне вугляводаў.

Thumb
Калявушная слінная залоза
Remove ads

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads