Смаленская абласная філармонія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смаленская абласная філармонія (руск.: Смоленская областная филармония) — філармонія ў горадзе Смаленск. Асноўная дзейнасць філармоніі звязана з арганізацыяй і правядзеннем канцэртаў, Усерасійскага і міжнародных фестываляў, конкурсаў, шмат з якіх сталі традыцыйнымі. Штогадовы Усерасійскі музычны фестываль імя М. І. Глінкі, прысвечаны Дню нараджэння кампазітара, праводзіцца з 1957 года.
Remove ads
Гісторыя
Заснавана ў 1939 годзе пастановай Смаленскага аблвыканкама № 1087 ад 16 мая.
З красавіка 1988 года філармонія размяшчаецца ў будынку былога Дваранскага сходу, пабудаваным ў 1825 годзе па праекце архітэктараў М. Н. Слепнева і А. І. Мельнікава[1].
Творчыя калектывы
- Смаленскі рускі народны аркестр імя В. П. Дуброўскага
- Камерны аркестр Смаленскай філармоніі
- Ансамбль народнай песні «Славяне»
- Смаленскі ансамбль песні і танца «Віцязь»
- Ансамбль песні «Руская душа»
- Фальклорны ансамбль салістаў «Таусень»
Зноскі
- Будынак Філармоніі(недаступная спасылка) на сайце «Культурная спадчына зямлі Смаленскай». Артыкул 1.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads