Смаленская бітва (1941)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Смаленская бітва — комплекс абарончых і наступальных аперацый, праведзеных савецкімі войскамі ў сярэдзіне лета — пачатку восені 1941 у раёне Смаленска, накіраваных на недапушчэнне прарыву нямецкіх войск на маскоўскім стратэгічным напрамку.

Смаленская бітва ўключае шэраг асобных бітв і аперацый:

  • Абарона Полацка
  • Абарона Магілёва
  • Бабруйская бітва
  • Абарона Смаленска
  • Ельнінская аперацыя
  • Духаўшчынская аперацыя
  • Рослаўль-Навазыбкаўская аперацыя
  • Вялікалукская бітва

Смаленскай бітве папярэднічалі Беластоцка-Мінская бітва, абарона Барысава, Віцебская бітва.

Вынікам Смаленскай бітвы стала тактычная перамога Германіі. Разам з тым Смаленск стаў важным этапам па зрыву нямецкай стратэгіі бліцкрыгу і плана «Барбароса». Нягледзячы на цяжкія страты, савецкія войскі замарудзілі прасоўванне немцаў на ўсход і выйгралі час для падрыхтоўкі да абароны пад Масквой.

Remove ads

Крыніцы

Крыніцы

Глядзіце таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads