Смаленская плошча (Віцебск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смаленская плошча — плошча, размешчана ў паўночнай частцы Віцебска, у Кастрычніцкім раёне. Забудова Смаленскай плошчы ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Гісторыя
Смаленская плошча ўзнікла ў XIX стагоддзі на мяжы горада і першапачаткова называлася Коннай, Кавальскай. З канца XIX — пачатку XX стст. захавалася вялікая частка забудовы плошчы. У 1918 годзе называлася Смаленскі рынак, пазней — Красная плошча.
Апісанне
Мае прамавугольную ў плане форму памерам 250х34 метра. Да плошчы прымыкаюць вуліцы: Леніна, Гараўца, Камуністычная, Гагарына, Піянерская, Чырвонага Партызана, 1-я Чырвонабрыгадная, 1-ы Піянерскі завулак і праспект Генерала Люднікава.
На плошчы знаходзяцца Смаленскі рынак, помнік падпольшчыкам.
- Забудова Смаленскай плошчы
- Будынак № 3
- Будынак № 4
- Будынак № 6
Літаратура
- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Смаленская плошча (Віцебск)
- Смаленская плошча (Віцебск) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads