Смаленскі акадэмічны драматычны тэатр імя А. С. Грыбаедава
тэатр у Смаленску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смаленскі дзяржаўны акадэмічны драматычны тэатр імя А. С. Грыбаедава (руск.: Смоленский академический драматический театр имени А. С. Грибоедова) — тэатр у горадзе Смаленску, адзін з найстарэйшых дзеючых драматычных тэатраў Расіі. Заснаваны ў 1780 годзе.
У 1780 годзе для прыезду Кацярыны II, якую суправаджаў імператар Іосіфам II, губернатар горада князь М. В. Рапнін падрыхтаваў «оперны дом», які знаходзіўся за Мікольскай брамай, дзе была прадстаўлена «высакароднымі абодвух полаў расійская камедыя з хорам».
Першапачаткова драмтэатр размяшчаўся ў аднапавярховай пабудове былога кінатэатра «Мастацкі» ў садзе «Эрмітаж» (у раёне цяперашняй вуліцы Леніна).
З 2004 года тэатр стаў Смаленскім дзяржаўным драматычным тэатрам імя А. С. Грыбаедава. У рэпертуары тэатра — спектаклі паводле класічных і сучасных п’ес. Апошнія гады тэатр — пастаянны ўдзельнік тэатральных фестываляў. Адзін раз на два гады на базе тэатра праводзіцца Міжнародны тэатральны фестываль «Смаленскі каўчэг». Шырокая і гастрольная дзейнасць тэатра: Тула, Калуга, Арол, Белгарад, Магілёў, Масква, Уладзімір, Бранск, Санкт-Пецярбург, Гомель, Разань, Віцебск.
У 2020 годзе, паводле рашэння губернатара Смаленскай вобласці, тэатру прысвоена званне «Акадэмічны».
Remove ads
Архітэктура
Сучасны будынак тэатра пабудаваны ў 1939 годзе. Манументальнае збудаванне ўзвялі па праекце маскоўскага архітэктара С. А. Ільінскай. Драмтэатр аказаўся выкананым у неакласічным, «імперскім» стылі, характэрным для сталінскай эпохі. Тэатр мае дзве сцэны — вялікую і малую, і разлічаны на аўдыторыю ў 885 чалавек.
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
