Смаргоньсілікатабетон

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Філіял № 7 «Смаргоньсілікатабетон» ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» — прамысловае прадпрыемства, размешчанае каля вёскі Міхневічы (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць), адзін з вытворцаў будаўнічых матэрыялаў у Беларусі.

Хуткія факты Смаргоньсілікатабетон, Тып ...

Размяшчэнне

Асноўныя вытворчыя магутнасці прадпрыемства размешчаны за 8 кіламетраў на ўсход ад Смаргоні, паміж вёскамі Міхневічы і Белая Залескага сельсавета, каля дарогі Р106 Маладзечна — Смаргонь. Ад станцыі Залессе да вытворчасці працягнутая чыгуначная галінка.

Гісторыя

У 1955 годзе «Беларускай геолагаразведачнай экспедыцыяй» было адкрыта Смаргонскае радовішча нярудных матэрыялаў, дзе было запланавана будаўніцтва пясчана-жвіровага кар’ера «Смаргонь». У далейшым ён быў рэарганізаваны ў драбільна-сартавальны гідрамеханізаваны завод з праектнай магутнасцю 900 тыс. м³ нярудных будаўнічых матэрыялаў[1].

Шырока разгорнутае ў рэспубліцы будаўніцтва патрабавала павелічэння вытворчасці сценавых матэрыялаў. У канцы 1965 года пачалося будаўніцтва Смаргонскага камбіната сілікатных вырабаў. Да канца 1968 года былі падрыхтаваны першыя 67 рабочых рэдкіх прафесій для першай чаргі камбіната — цэх сілікатнай цэглы. Гідрамеханізаваны завод і камбінат сілікатных вырабаў у лютым 1969 года былі аб’яднаны ў адно прадпрыемства — Смаргонскі камбінат сілікатабетонных вырабаў. Да лета 1971 года цэх сілікатнай цэглы выйшаў на праектную магутнасць. У 1974 годзе на пляцоўцы камбіната быў здадзены ў эксплуатацыю завод жалезабетонных вырабаў, які ўвайшоў у склад камбіната і вытворчага аб’яднання. У перыяд 1987—1993 гадоў па выніках вытворчай дзейнасці прадпрыемства выйшла на 100 % асваення вытворчых магутнасцяў па выпуску дробных блокаў, сілікатнай цэглы і жалезабетону[1].

У перыяд 1994—1996 гадоў назіраўся спад вытворчасці па ўсіх відах прадукцыі. Асноўнай задачай наступных гадоў было захаванне прадпрыемства шляхам перапрафілявання вытворчасці. З 1997 года пашыраны асартымент выпускаемых дробнаштучных вырабаў: асвоены выпуск дванаццаці тыпаразмераў блокаў, перагародак з ячэістага бетону. У цэху ЖБВ засвоены выпуск вырабаў з дробназярністага бетону (тратуарная плітка, бартавы камень, элементы агароджы, брусковая перамычка).

У снежні 1999 года прадпрыемства рэарганізавана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Смаргоньсілікатабетон». За перыяд 2004—2005 гадоў праведзена рэканструкцыя цэха ячэістага бетону. У 2006 годзе са структуры прадпрыемства было выдзелена іншае адкрытае акцыянернае таварыства — «Сілікатарэмстрой». У 2008 годзе была ўсталяваная лінія па вытворчасці трохслаёвых сэндвіч-панэляў і высокадакладная тэхналагічная лінія па вытворчасці сілікатнай каменя і цэглы, засвоены выпуск брусковай армаванай перамычкі з ячэістага бетону для перакрыцця дзвярных і аконных праёмаў. Рэканструкцыя вытворчасці, набыццё імпартнага абсталявання, укараненне новых тэхналогій спрыялі павышэнню якасці, павелічэнню аб’ёмаў і пашырэнню асартыменту выпускаемай прадукцыі.

У 2013 годзе на ААТ «Смаргоньсілікатабетон» была праведзена рэарганізацыя шляхам далучэння да ААТ «Краснасельскбудматэрыялы».

Remove ads

Прадукцыя

  • Вырабы з ячэістага бетону (блокі сценавыя розных тыпаразмераў, перамычкі)
  • Вырабы з дробназярністага бетону (плітка тратуарная, камяні бардзюрныя, плот дэкаратыўны)
  • Сілікатныя камень і цэгла
  • Будаўнічыя сухія сумесі
  • Сэндвіч-панэлі
  • Зборны жалезабетон
  • Нярудныя будаўнічыя матэрыялы (пясок, жвір)

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads