Вяршкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вяршкі
Remove ads

Вяршкі, або смятанка — малочны прадукт, выраблены з неразведзенага малака праз сепарацыю яго тлушчавай фракцыі. Для спажывання свежымі вяршкі прадаюць, звычайна, пастэрызаванымі са змяшчэнне тлушчу 10-20 % (звычайныя) і 35 % (тлустыя). Прадаюць таксама кансерваваныя і сухія вяршкі, спосаб ужывання якіх вызначаны на этыкетцы. Праз высокае змяшчэнне тлушчу вяршкі вельмі пажыўны прадукт. Яны змяшчаюць таксама 3,5 % бялкоў, 4,3 % вугляводаў, мінеральныя солі і вітаміны (A, E, B1, B2, C, PP і іншыя). Вяршкі шырока ўжываюцца ў лячэбным харчаванні.

Thumb
Гарачы шакалад з узбітымі вяршкамі.

З вяршкоў робяць смятану і масла. Вяршкі ўваходзяць у рэцэптуру некаторых супоў-пюрэ, соусаў, салодкіх страў і кандытарскіх вырабаў. Тлустыя вяршкі лёгка і хутка ўзбіваюцца ў густую пену і ўжываюцца пераважна для гатавання салодкіх страў і кандытарскіх вырабаў. Вяршкі 10 % тлустасці ўжываюць з кавай, таму іх называюць «кававымі».

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads