Снайперская вінтоўка Драгунова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Снайперская вінтоўка Драгунова
Remove ads

7,62-мм снайперская вінтоўка Драгунова (СВД, індэкс — 6В1) — савецкая самазарадная снайперская вінтоўка, распрацаваная ў 1957—1963 гадах групай канструктараў пад кіраўніцтвам Яўгена Драгунова. Прынята на ўзбраенне 3 ліпеня 1963 года разам з аптычным прыцэлам ПСА-1.

Хуткія факты Снайперская вінтоўка Драгунова, Апісанне ...
Remove ads

Боепрыпасы і камплектацыя

Для стральбы з СВД прымяняюцца вінтовачныя патроны 7,62×54 мм R са звычайнымі, трасіруючымі і бранябойна-запальнымі кулямі, снайперскія патроны 7Н1, снайперскія бранябойныя 7Н14; можа таксама страляць патронамі з экспансіўнай куляй JHP і JSP. Агонь з СВД вядзецца адзінкавымі стрэламі. Падача патронаў пры стральбе выконваецца з каробкавага магазіна ёмістасцю 10 патронаў. На дульнай частцы ствала мацуецца полымегасіцель з пяццю падоўжнымі прарэзамі, які маскіруе стрэл і засцерагальнік ад забруджвання ствала.

Наяўнасць газавага рэгулятара для змены хуткасцяў адкату рухомых частак забяспечвае надзейнасць вінтоўкі.

Дробнасерыйна для СВД вырабляўся тактычны глушыцель-полымегасіцель, вядомы як ТГП-В[1].

Remove ads

Прынцып дзеяння

Thumb
Ствольная скрынка СВДС буйным планам.

Пры стрэле частка парахавых газаў, якія ідуць за куляй, накіроўваецца праз газаадводную адтуліну ў сценцы ствала ў газавую камеру, цісне на пярэднюю сценку газавага поршня і адкідвае поршань са штурхачом, а разам з імі і затворную раму ў задняе становішча.

Пры адыходзе затворнай рамы назад затвор адкрывае канал ствала, здабывае з патронніка гільзу і выкідвае яе са ствольнай скрынкі вонкі, а затворная рама сціскае зваротную спружыну і ўзводзіць курок (ставіць яго на ўзвод аўтаспуску).

У пярэдняе становішча затворная рама з засаўкай вяртаецца пад дзеяннем зваротнага механізму, затвор пры гэтым дасылае чарговы патрон з магазіна ў патроннік і закрывае канал ствала, а затворная рама выводзіць шаптала аўтаспуску з-пад узвода аўтаспуску курка, і курок становіцца на баявы ўзвод.

Для выканання чарговага стрэлу неабходна адпусціць спускавы кручок і націснуць на яго зноў.

Remove ads

Разнавіднасці

Thumb
СВДМ у музеі Іжмаша.
  • СВДС — варыянт СВД для паветрана-дэсантных войск са складным прыкладам і скарочаным, але патоўшчаным ствалом; створана ў 1991 годзе, прынята на ўзбраенне ў 1995 годзе.
  • СВУ — варыянт СВД з кампаноўкай бул-пап.
  • СВДК — буйнакаліберны варыянт СВД пад патрон 9,3×64 мм са складным прыкладам, аналагічным такому ў СВДС.
  • ТСВ-1 — трэніровачная вінтоўка пад патрон .22 Long Rifle, распрацаваны Яўгенам Драгуновым для першапачатковага навучання снайпераў. Фактычна самастойная зброя, толькі паўтарае ў агульных рысах знешні выгляд СВД.
  • СВДМ — вывешаны ствол; Планка Пікаціні і здымныя сошкі[2].
  • Тыгр — паляўнічы карабін, выпускаецца ў некалькіх варыянтах выканання.

Краіны-эксплуатанты

Thumb
Геаграфія распаўсюджвання СВД

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads