Снайпер-2. Тунгус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Снайпер-2. Тунгус
Remove ads

«Снайпер-2. Тунгус» (руск.: Снайпер-2. Тунгус) — беларускі 4-серыйны тэлевізійны мастацкі фільм, зняты ў 2012 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» сумесна з расійскімі кінематаграфістамі.[1]

Хуткія факты Жанры, Сцэнарыст ...
Remove ads

Сюжэт

1943 год. Невялікай савецкай дыверсійнай групе трэба выканаць складанае і адказнае заданне — захапіць дакументы з апошнімі дырэктывамі Гітлера, якія вязе генералу Шэрнеру асабісты памочнік ад’ютанта Гітлера маёр Данст. Акрамя вопытных разведчыкаў удзел у аперацыі павінны прыняць чатыры дзяўчыны — выпускніцы школы снайпераў, і трапны стрэлак, радавы Конанаў, па мянушцы Тунгус — паляўнічы, здольны выдатна арыентавацца на лясной мясцовасці. Пасля кароткай падрыхтоўкі атрад накіроўваецца за лінію фронту, у тыл ворага. Выконваючы заданне, дзяўчаты-снайперы трапляюць у палон да генерала Шэрнера, які ўладкоўвае на іх сапраўднае паляванне.

Remove ads

Крытыка

Фільм быў сустрэты рэзкай крытыкай:

На перадавой лініі фронту ў гераінь выяўляецца багацце панчошна-шкарпэткавых вырабаў, бялізнавы запас, асобны пакой і лазня ў вольным распараджэнні, што выклікае здзіўленне. Але ўсе пытанні наконт гэтага можна адрасаваць аўтарам сцэнарыя: Леаніду Парахню і Глебу Шпрыгаву. Вайна ў іх апавяданні цацачная, нягледзячы на рэальнасць смерці, героі паводзяць сябе бесклапотна, нібы не разумеючы, куды яны патрапілі. Рэжысёр Алег Фясенка не спяшаецца выправіць сітуацыю з «цацачнай» вайной. Усе персанажы ў яго перад камерай ходзяць чыстыя, прычасаныя, проста як на парадзе. Інакш кажучы, у серыяле шмат момантаў, якія выклікаюць здаровае сумненне нават не ў адмыслоўцаў-гісторыкаў.

— Анна ЧИЖ, сайт «Наш Фильм»[2]

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads